У Мінскім раёне мікрааўтобус урэзаўся ў дрэва. Шпіталізавана сем чалавек
Раніцай 4 мая ў Мінскім раёне здарылася ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса, паведамляе прэс-служба МУС.

Ранкам у вёсцы Цнянка 51-гадовы вадзіцель мікрааўтобуса Mercedes-Benz не справіўся з кіраваннем: мікрааўтобус ударыўся ў дрэва каля дарогі.


Вадзіцель і 6 пасажыраў былі дастаўлены ў бальніцу для абследавання.
Каментары