З 31 мая па 2 чэрвеня на дарозе на выезд праз пункт пропуску «Прывалка» будуць мяняць люкі і рашоткі, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Праз уязны кірунак пункта пропуску арганізуюць рэверсіўны рух транспарту.
Мытны камітэт просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту руху праз беларуска-літоўскі ўчастак мяжы.
Работы праводзіць прадпрыемства «Гроднааблсельбуд».
Каментары