Прэзідэнт Украіны здзейсніў рабочую паездку на Херсоншчыну. Ён правёў нараду па ліквідацыі наступстваў падрыву плаціны Кахоўскай ГЭС.

«Шмат важных пытанняў: аператыўная абстаноўка ў вобласці, якая склалася ў выніку катастрофы, эвакуацыя насельніцтва з патэнцыйных зон затаплення, ліквідацыя надзвычайнай сітуацыі, выкліканай падрывам плаціны, арганізацыя жыццезабеспячэння затопленых тэрыторый. Таксама перспектывы аднаўлення экасістэмы рэгіёна і аператыўная ваенная абстаноўка ў зоне тэхнагеннай катастрофы.
Важна падлічыць страты і вылучыць сродкі для кампенсацый жыхарам, якія пацярпелі ў выніку катастрофы, і распрацаваць праграму для кампенсацыі страт або рэлакацыі прадпрыемстваў у межах Херсоншчыны», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
Каментары