Літаратура77

Жыць значыць стамляцца

Прамова Янкі Запрудніка на сваім 85-годдзі.

14 жніўня доктар гісторыі і адзін зь лідэраў беларускай дыяспары ЗША Янка Запруднік сабраў сваіх сяброў і сваякоў на банкет з нагоды свайго 85-годзьдзя. Былі віншаваньні, песьні. Адну з іх напісаў сам юбіляр у гонар сваёй жонкі. А вось што сказаў Ян Запруднік з нагоды сваёй паважнай даты.

Чалавека заўсёды цікавіла, ШТО ляжыць па тым баку зямнога існаваньня. Меркаваньняў на гэтую тэму поўна. Займаюцца ёю рэлігія, розныя філязофіі й вераваньні. А ў дадатак да ўсяго ёсьць таксама й практычная мудрасьць, як чалавеку падрыхтавацца да, па магчымасьці, лягчэйшага адыходу з гэтага жыцьця. Вось жа кавалак такой мудрасьці я пачуў, яшчэ быўшы студэнтам, ад бэльгійскага манаха, які апекаваўся нашай студэнцкай грамадой.

Па-француску гэта гучэла: Vivre c’est d’être fatigué, даслоўна: жыць — гэта быць змучаным, а больш адпаведна, і нават паэтычна — жыць да стомы. Пачуўшы гэтую фразу, я яе адразу ж запісаў сабе як дэвіз у свой дзёньнік. І сапраўды, «жыць да стомы» значыла для мяне быць сканцэнтраваным на рабленьні канкрэтнага, якое патрэбнае іншым людзям.
Гэта давала мне імпульс да задавальняньня патрэбаў сям’і, сяброў, людзей у цяжкіх абставінах. Занятасьць такімі справамі напаўняла адчуваньнем належаньня да большае грамады, сацыяльнае й нацыянальнае, а таксама агульначалавечае; трымала маю ўвагу на пазытыўным; напаўняла смагай пазнаньня ды ўзнагароджвала пачуцьцём карыснасьці, надавала майму зямному існаваньню паглыбленае значэньне.

Развагі над гэтымі аспэктамі жыцьця падвялі мяне да цяпер да фундамэнтальнае загадкі: Што такое Час (зь вялікай літары) і якое маё дачыненьне да яго? Ад таго ж манаха аднойчы, калі я пажаліўся, што ня маю часу, я пачуў: «Час — твой, бяры». Якая цудоўная думка: час — твой, бяры! Дык што такое — час, апрача руху гадзіньнікавай стрэлкі? Якое нашае дачыненьне да гэтай загадкавай вечнай катэгорыі? І калі мы бярэм час, ці мы бярэм разам зь ім таксама вечнасьць?..

Развагі над гэтым пытаньнем, нават калі на яго ня можаш даць станоўчага адказу, аблягчаюць, я так адчуваю, экзыстэнцыйны цяжар ды напаўняюць наша існаваньне глыбейшым сэнсам, чымся толькі бытавая штодзёншчына.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон33

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне Калодзішчаў сёння здарыліся два моцныя пажары ФОТАФАКТ5

У Брэсце абвалілася будыніна4

Кадры з памерлым кіроўцам фуры, якія публікуе прапаганда, не звязаныя з украінскай атакай дронаў5

СБУ сцвярджае, што знішчаны або пашкоджаны 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі Расіі — падрабязнасці спецаперацыі14

Зяленскі пацвердзіў удзел Украіны ў перамовах у Стамбуле1

«Рускі Пёрл-Харбар». Z-каналы ў шоку ад украінскай атакі на расійскія аэрадромы27

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Кая Калас: Кітай забяспечвае Расіі 80% тавараў падвойнага прызначэння і падсілкоўвае вайну ва Украіне13

У 42 гады памёр хакеіст і трэнер Максім Цішкін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон33

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць