Падзякі22

«Наша Ніва» ў радаводзе беларускіх пажарнікаў

Сёньняшняя раніца ў рэдакцыі пачалася нечаканым званком з пажарнай інспэкцыі. Суразмоўца цікавіўся 21‑м нумарам «Нашай Нівы» за… 1907 год! Менавіта ў гэтым нумары пад рубрыкай «Аб усім патроху» была надрукаваная адна зь першых згадак пра беларускую пажарную службу. І сёлета гэтай каштоўнай памятцы ў гісторыі беларускіх пажарнікаў — сто гадоў.

Сёньняшняя раніца ў рэдакцыі пачалася нечаканым званком з пажарнай інспэкцыі. Суразмоўца цікавіўся 21‑м нумарам «Нашай Нівы» за… 1907 год! Менавіта ў гэтым нумары пад рубрыкай «Аб усім патроху» была надрукаваная адна зь першых згадак пра беларускую пажарную службу. І сёлета гэтай каштоўнай памятцы ў гісторыі беларускіх пажарнікаў — сто гадоў.


Аб усём па троху

Многа бяды и няшчасьця робиць на вёсках пажар. Не адзин багаты гаспадар астаўся у адной кашули, дый яшчэ Богу дзякуюе, што з душой выскачыў з агню. А усё гэта робиць наша цемнота и недбаласьць. Каб людзи самы аб сабе думали, каб на Бога не складали ўсяго клопоту, то б яно неяк лепш бы жылося. Дарма што нашы дзяды и бацьки ня ведали, як ратавацца ад пажароў, и тольки знали, што агонь баицца вады. Цяпер ўжо ў горадзи заўсягды можна пабачыць «стражу» вольную и гарадзкую. што ў адну минуту ўсхопицца ў начы, запражэ кони, прыедзе и пагасиць полымя. Иосьць таких стражаў немала; нават у мястэчках завялися вольницы. гдзе служаць и паны и мешчане, и ўсе безплатно. За сваю службу хоць нихто грошэй не бярэ, але на тое маюць шацунак и паважанне ад ўсих людцоў.

Па вёсках пакуль што на Белай Руси ня чуваць, штоб нашы мужыки завяли памеж сябе обчэства и пажарные дружыны. У Польшчы и ў Расеи даўно ўжо ёсьць шмат людзей, афяраваўшихся для добра народнаго ў вёсках. Вось яны и узялися да устроўства вёсковых дружын. Маладые холпцы идуць ў такие дружыны, выбяруць с памеж сябе старасту и дзесяцких и вучацца, як ваеваць з агнём; зрабиць гэта можна было‑бы и у нас. Грошы трэба сабраць з усих. Машыну цяпер можна купиць рублёў за сто разам з кишкаю и з усими патрэбными да ёй рэчами. Калёса ци санки найдуцца у кожнаго гаспадара, да и вёдраў у вёсцы нямала; трэба зрабиць со дзьве бочки и яких шэсць крукоў на доўгих и моцных дручках. Сякера и вяроўка заўсягды ёсць у хаци. Вот вам и гатовая пажарная каманда. Вучыць можна ахвотникоў ци вечарами ци у свята.

Кожны разумны и справедливы чалавек заўсягды гатоў будзе дапамагчы ў такой справе, бо ратаваць людзей ад бяды кожны павинен. Ион навучыць, як дастаць пазваленне и як сабраць грошы. Писар у воласьци таксама знае гэтые парадки. Трэба тольки скликаць сход, написаць прыгавор и паслаць да земскаго, ци да станавога, а той ўжо прэдставиць да губэрнатора, каторы уцьвердзиць. Часу на ўсю гэту справу патрэбна не больш месяца паўтора.

Па вёсках заўсягды найдзецца зоць адзин салдат, ци атстаўны, ци запасны, вось их канешне трэба ўцягнуць у пажарную дружыну. Яны загартованы ў дысцыплини и адвази. Яны могуць быць выбраны на дзесяцких. Кали поплеч ёсць дзьве‑тры вёски, то трэба смаўляцца ўсим разам, каб зрабиць адну дружыну, каторая павинна ехаць бараниць суседние вёски, гдзе тольки агонь пакажэцца. ци дым вялики. Трэба добра памятаць, што як грамадаю людзи бяруцца да справы, то и бяда не страшна.

Кали хто надумаецца устроиць пажарную дружыну, то няхай напишэ у Рэдакцыю. а я гатоў на усе пытання прысылаць адказ. У Пецярбургу ўжо многа гадоў, як устроена «пажарная управа», ци «рада» для усих дружын. Адрэс вось яки: «гор.‑С.‑Петербургъ. Дворцовая набережная, № 28. Въ Совѣтъ Императорскаго Россійскаго Пожарнаго Общества». Адтуль можна дарма дастаць устаў и ўселякие правила, або и книжки па дзьве‑пяць капеек аб сельских пажарах.

Я написаў, як трэба ваеваць з агнём, але яшчэ трэба ведаць, як можна лягчэй да пажару не дапусьциць. Нашы вёски мала ня ўсе збудованы густа, без разрывоў памеж хат и гумен. Будоўли рэдка крыюцца гонтами ци драницэй, а больш саломай. Пасярэдзини вёсак вулицы вузкие, а дзярэў то и не видаць памеж хат.

Аб гэтым пагаварым другим разам, ци нельга як‑нибудзь хоць трохи забезпечыцца ад пажараў ў нашых бедных вёсках.

Содалис.
Наша Ніва, Вільня, 1 (14 чэрвеня) 1907 г. № 21.
Захаваны правапіс арыгіналу


Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць