Грамадства22

Чым скончыцца ператрус у кватэры фатографа Сурапіна?

Тэлефон фатографа, у кватэру якога сёння ўдзень з ператрусам завіталі работнікі КДБ, дагэтуль не адказвае (20:10).

Калегі мяркуюць, што ён можа быць на допыце ў КДБ. Абмяркоўваюцца і горшыя варыянты — Антона ўжо маглі пасадзіць на Акрэсціна.

Месцазнаходжанне фатографа невядомае

Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябрам якой ёсць фатограф Сурапін, безвынікова спрабавала тэлефанаваць у дзяжурную частку КДБ, прыёмную ды іх Цэнтр інфармацыі. Тэлефоны не адказваюць.

Апарат Антона ўключаўся толькі на гадзіну — з 15-й да 16-й — але нумар быў заняты або ніхто не адказваў. Паводле стану на 20:00, мабільны аператар Сурапіна паведамляе: «Абанент часова недасяжны».

Апошняе, што паспеў паведаміць фатограф калегам, — тое, што КДБ-шнікі прыйшлі да яго дахаты з ператрусам з нагоды здымкаў шведскіх мядзведзікаў. Рэсурс, якім кіруе Сурапін, 4 ліпеня першы ў Беларусі апублікаваў фотаздымкі скінутых з самалёта плюшавых цацак. Як паведамляюць подпісы пад фота, іх прыслаў ананім.

Хто такі Сурапін

Антон вучыцца на 3-м курсе Інстытуту журналістыкі БДУ, рэдагуе і запаўняе ўласны сайт — «Беларускія навіны ў фота». Каля года таму далучыўся да Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Арандаваная кватэра, у якую сёння наведаліся працаўнікі КДБ, паводле дзіўнага супадзення месціцца якраз насупраць будынку КДБ. Антон у гутарках з сябрамі распавядаў, што з ягоных вокнаў можна бачыць, чым займаюцца чэкісты.

Хлопец паходзіць са Слуцка. Паводле неафіцыйных звестак, мясцовыя КДБ-шнікі пачалі выказваць інтарэс да інтэрнэт-праекту Сурапіна, як толькі той з’явіўся ў сеціве. У свой час прадстаўнікі спецслужбаў прыходзілі з папярэджаннямі ды няпэўнымі пагрозамі да бацькоў Антона.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў6

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы6

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей38

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла2

Бацька 14-гадовай школьніцы, якая памерла ў бальніцы, падаў заяву ў міліцыю1

Падчас візіту Патрыярха Кірыла на мінскай Нямізе паралізавала рух ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў6

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць