Здарэнні88

КДБ затрымаў некалькі хабарнікаў у Дзяржкантролі

Сярод іх падпалкоўнік фінансавай міліцыі.

Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, у выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў прадухілена супрацьпраўная дзейнасць старшага інспектара па асабліва важных справах упраўлення ўласнай бяспекі дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК падпалкоўніка фінансавай міліцыі Д. Паводле наяўнай інфармацыі, на працягу некалькіх гадоў ад заснавальнікаў і службовых асоб камерцыйных структур Мінска ён атрымліваў грашовыя ўзнагароды за спрыянне ў вырашэнні розных праблем, звязаных з правядзеннем кантралюючымі органамі праверак.

У выніку праверкі было ўстаноўлена кола прадпрымальнікаў, ад якіх супрацоўнік ДФР на пастаяннай аснове атрымліваў грашовыя сродкі і іншыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. На непрацоўныя даходы ён будаваў двухпакаёвую кватэру ў элітным доме ў сталіцы. Будматэрыялы яму перадавалі бясплатна «ў лік вырашэння будучых праблем».

Праверка КДБ ускладнялася тым, што супрацоўнік фінансавай міліцыі працяглы час сам займаўся аператыўна-вышуковай дзейнасцю, ведаў пра формы і метады правядзення аператыўных мерапрыемстваў.
Сваіх «кліентаў» ён старанна інструктаваў, сустрэчы праводзіў у загадзя абумоўленых месцах з выкананнем мер канспірацыі.

Маючы доступ да матэрыялаў праверкі па факце ўхілення ад выплаты падатковых плацяжоў, што праводзілаcя ў дачыненні да адной са сталічных будаўнічых фірм, карумпаваны супрацоўнік фінансавай міліцыі ініцыятыўна прапанаваў заснавальніку камерцыйнай структуры аказаць дапамогу ў вырашэнні некаторых праблем. Свае паслугі ён ацаніў у 5.000 долараў, якія нібыта павінен быў перадаць супрацоўнікам ДФР па Мінскай вобласці, якія праводзілі праверку.

Пры атрыманні першай часткі хабару ў памеры 2.500 долараў афіцэр быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ.
Следчым камітэтам у дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа паводле ч. 5 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 КК (падбухторванне да давання хабару).

Падчас следства стала вядома, што большасць ашуканых супрацоўнікам ДФР камерсантаў — яго блізкія сябры. Атрыманых ад іх грошай хапіла, каб завяршыць будаўніцтва двухпакаёвай кватэры. Падпалкоўнік фінансавай міліцыі ашукваў не толькі сваіх сяброў, але і калегаў. Так, ён здаваў у арэнду выдзеленую Камітэтам дзяржкантролю службовую кватэру, даходы ад чаго ён не дэклараваў.

Судом Заводскага раёна Мінска ў дачыненні да былога супрацоўніка ДФР распачаты разгляд крымінальнай справы.

У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі гродзенскага абласнога ўпраўлення КДБ пры атрыманні хабару ў памеры 570 долараў затрыманы старшы інспектар па органах унутраных спраў УДФР КДК па Гродзенскай вобласці падпалкоўнік Х.

На працягу 2011–2012 гадоў ён неаднаразова атрымліваў у якасці хабараў ад аднаго з жыхароў Гродна розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі за вырашэнне пытання аб зацягванні следства і спыненні расследавання распачатай у дачыненні да яго крымінальнай справы. Чарговы хабар за свае «паслугі» ён запатрабаваў у камерсанта ў маі гэтага года.

Упраўленнем СК па Гродзенскай вобласці ў дачыненні да старшага інспектара 6 ліпеня распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 і ч. 1 арт. 431 КК (падбухторванне да давання хабару).

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць