Архіў

Лекцыі пра сатанізм у папскім унівэрсытэце

Хуткае павелічэньне сатанінскіх сэктаў у сьвеце, распаўсюджваньне інфармацыі, што прапагандуе іх, прымусіла Ватыкан распачаць падрыхтоўку экзарцыстаў.

Летась у Італіі чальцы рок-гурту «Зьвяры д’ябла» забілі 19-гадовую лідэрку гурту ды 16-гадовага хлопца. Нябожчыкі былі прынесены ў ахвяру князю цемры падчас сатанінскага абраду, які вызначаецца гвалтам, сэксам і наркотыкамі. Паводле непацьверджаных даных, каля мільёна маладых італьянцаў мелі нейкія стасункі з сатанізмам — на Апэнінах дзейнічае пад тысячу сатаніскіх сэктаў. Пошасьць імкліва распаўсюджваецца па Эўропе.

Таму Ватыкан вырашыў абвясьціць вайну сатане і яго прыхільнікам. Гэта адзін з апошніх напрамкаў дзейнасьці касьцёлу, што вызначыў нябожчык папа Ян Павал ІІ. У лютым распачаліся двухмесячныя курсы (кошт — 188 эўра), што вучаць ксяндзоў, як змагацца з культам сатаны. Сучаснымі экзарцыстамі сталі тэолягі, псыхолягі й антраполягі. Навучаньне адбывалася ў папскім унівэрсытэце «Рэджына Апасталёрум». Акрамя экзарцызму, навучэнцы разглядалі псыхалёгію сатанізму, сродкі і ўмовы яго пашырэньня, працы айцоў касьцёлу пра сатану. Ксяндзы на гэткіх «курсах павышэньня кваліфікацыі» навучыліся дапамагаць ахвярам сатанізму — чальцам сэктаў ды іх бацькам.

У 1999 г . мэтадалёгія экзарцызму, нязьменная з 1614 г., была перагледжана. Цяпер напачатку экзарцыст адпраўляе ўступную малітву ці чытае выбраныя псалмы, Новы Запавет, прамаўляе Сымбаль Веры. Потым прыходзіць чарга загаду злому духу адпусьціць апантаную асобу. Паводзіны апантанага могуць нагадваць сцэну зь фільму жахаў. Экзарцыст, прамаўляючы галоўныя словы «З крыжа Панскага», кладзе канец эпітрахілі на шыю апантанай асобы, а правую руку — на яе галаву.

«Пачынаецца ўсё зь цікавасьці да музыкі гэві-мэтал, потым надыходзіць чарга Інтэрнэту (сатанізм распаўсюджваецца праз адпаведныя сайты), і гэткі шлях з часам даводзіць да могілак», — тлумачыць выкладчык унівэрсытэту «Рэджына Апасталёрум» Карла Клімаці. На яго думку, культ сатаны перашкаджае рэлігіі й культуры, бо сатанізм вядзе да іншых грахоў — парнаграфіі, сада-мазахізму і іншых сэксуальных вычварэнстваў, якія дапускаюцца падчас рытуалаў у гонар князя цемры.

На Беларусі цяпер працуюць толькі два каталіцкія экзарцысты — у Горадні й Росі. Ёсьць некалькі праваслаўных сьвятароў, што таксама выганяюць злых духаў. Відаць, пакуль наша грамадзтва не зважае на пашырэньне дзяцей цемры сярод моладзі, і змагаюцца зь імі ў нас збольшага толькі міліцыянты ды псыхолягі.

Падрыхтаваў Руслан Равяка

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі14

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць