Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай
Дэмакратычная лідарка ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі ў форуме па бяспецы ў амерыканскім Аспене

Яна ўзяла дзел у панэльнай дыскусіі «Дрэйф: Еўропа ў перыяд перамен». Разам з беларускай лідаркай у размове ўдзельнічалі генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Белен Марцінес Карбанэль, міністр абароны і знешняга гандлю Бельгіі Тэа Франкен, міністр юстыцыі і бяспекі Нідэрландаў Давід ван Вэл, паведамляе яе прэс-служба.
У сваім выступе Святлана Ціханоўская адзначыла, што будучыня бяспекі Еўропы непарыўна звязаная з будучыняй Беларусі, і заклікала глядзець на Беларусь не толькі як гуманітарнае пытанне, але і як пытанне бяспекі. Мы павінны ўжо цяпер глядзець на Беларусь па-іншаму. Успрымаць Беларусь не толькі як гуманітарны выпадак, але і з пункту гледжання бяспекі. Бо пакуль Лукашэнка служыць Расіі, ён гатовы прадастаўляць нашу тэрыторыю і нашу інфраструктуру для нападаў на Украіну і патэнцыйна — на краіны НАТА.
Яны будуюць новую інфраструктуру, якой не павінна быць, калі краіна не рыхтуецца да эскалацыі. Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай.
Дэмакратычная і свабодная Беларусь — у інтарэсах не толькі беларусаў ці ўкраінцаў, але і еўрапейцаў», — заявіла Святлана Ціханоўская.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Далей толькі дзесяткі слоў ціск-ціск і санкцыі - санкцыі.
***
Колькі там існуе рэжым на Кубе, з Ірану ці Паўночнай Карэі пры ўсялякім ціску і санкцыях?
Асад з Сірыі ўцек не дзякуючы санкцыям, а дзякуючы людзям са зброяй. Карнікаў са зброяй могуць перамагчы толькі людзі са зброяй.
Ўсе астатняе бутафорыя. Міфалагічныя разважанні пра міфічны круглы стол.
Ці наўмысны тупік пры якім рэжым на дзесяцігоддзі а ціскунам дзесяцігоддзі пяліць гранды. Пакутае толькі беларускі народ і дзеці ўжо выхоўваюцца без магчымасці пабачыць іншы свет на ўласныя вочы.