Архіў

Ігар Бабкоў

ДАЛЁКІЯ СНЫ, ДЗІЎНЫЯ КВЕТКІ

Алесю Разанаву — ліст

пакуль ты карміў гановэрскіх птушак

тут памірала эпоха

стагнала, курчылася, рассыпалася на шматкі

заўтрашніх газэтаў

аскепкі сноў, забытыя дробязі

ўспаміны герояў

а потым

памірала ціха і незаўважна

пакідаючы пасьля сябе

чыстыя вуліцы й гару трупаў на тэлеэкране

дзюркі нэкралёгаў

усталяваныя рэпутацыі

параграфы ў гісторыі літаратуры

не, мы яшчэ не памёрлі, шапталі героі

адзін аднаму ў даўгіх калідорах

халодных шэрых будынкаў

а хтосьці кранаў рукамі сьцены

а хтосьці нема крычаў на папялішчы

пра цёмныя часы аднаразовых чалавечкаў

хцівых відовішчаў

часы блізкай сьмерці…

пакуль ты карміў гановэрскіх птушак

тут памірала паэзія

зьбірала поўныя залі

інтэрвію ў лепшых газэтах

а потым клалася і памірала

проста так

ад шчасьця — ці ад агіды

Алесю, няма як перадаць гэты ліст

туды, дзе ты сёньня. На мяжу сну і явы

да гановэрскіх птушак, на самы скрай сьвету

бо мы цені чужых сноў — несьмяротныя цені

разам з Эўрыдыкай заблукалі сярод жывых

сьпяваем, плачам, дакранаемся да аблокаў

бо сьмерць немагчыма там, дзе не было нараджэньня

каму за гэта падзячыць — Плятону, Ісусу, Лао Цзы

я ня ведаю

* * * (скажы тыя словы)

скажы тыя словы

таямнічаю моваю восеньскіх рыбаў

тое ж усё:

доўжыцца сон берагоў

ня ведае дна акіян

прывідная рука

пэндзлем правіць

шуму высахлых дзён

на перасохлых губах

Gerai, літоўскае слова

ціха gerai шапачу, так ціха, што неба ледзь чуе

словы мае, а словы і смага — навошта?

словы і згадкі — навошта?

ледзь варушацца губы

ўсё, што трымалі, цяпер аддаюць — непатрэбна

гэта нікому

ўздрыгваюць, ледзь варушацца губы і слова

як пропуск — gerai

добра? даруй — шапачу я так ціха, што неба

ўздрыгвае і ня бачыць

бачыць ня хоча, а слова, як пропуск

ўздрыгвае і ня бачыць…

помнік у сэрцы маім і табе замест кветак

словаў жалобных, астылых і вечных — ахвяра

Каментары

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны1

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка5

У Оршы запусцяць новае кітайскае прадпрыемства

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК12

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць