Архіў

Яшчэ раз пра адкрытыя турніры

За апошнія дзесяцігодзьдзі шахматы зрабіліся больш прадказальнай гульнёй, аднак дрэйфуюць у бок дэмакратыі (ці мо плютакратыі). Кожны, хто мае грошы, не зважаючы на рэйтынгі і званьні, можа сабе дазволіць раз на год пазмагацца з гросмайстрамі ў якой-небудзь народнай «швайцарцы». Нямала такіх ладзіцца ва Ўкраіне. Нават у гонар 792-годзьдзя «старажытнага гораду Гарадка» на Львоўшчыне заплянавана спаборніцтва зь пяшчотным найменьнем «Інсталпластхв-2005»

Беларускія гульцы доўга чакалі — і дачакаліся — буйнога шахспаборніцтва ў сталіцы. У сярэдзіне ліпеня ў Менску, дзякуючы фірме «Інаўтамаркет», за шахматы селі нават тыя, хто закінуў актыўную гульню, — экс-чэмпіён Беларусі Герман Качаткоў, міжнародны майстар Вячаслаў Чакураў. Побач з «мэтрамі» гулялі і бязрэйтынгавыя шахматысты, часам пасьпяхова. У Цэнтральнай Эўропе самым масавым і знакавым турнірам стаў «Пардубіцэ-оўпэн», што ладзіцца кожнае лета. Тамтэйшыя баталіі не абмяжоўваюцца клясычнымі шахматамі: удзельнікі гуляюць і ў шашкі, і ў го. Пардубіцы пакуль больш раскручаныя ў шахматным сьвеце, чым Менск, і прызоў там болей. Нездарма адразу па заканчэньні «Інаўтамаркет-оўпэну» дэлегацыя беларускіх гульцоў зафрахтавала аўтобус і выправілася шукаць прыгод у Чэхію. Пра вынікі паведамім у адным з наступных выпускаў «Каісы».

Такія фэсты павышаюць статус шахмат у грамадзтве ды спрыяюць выяўленьню талентаў у новай генэрацыі гульцоў — асабліва гульцоў з правінцыі. Ліпеньскія баталіі ў Менску засьведчылі, што аршанская шахматная школа глядзіцца досыць самавіта: першаразраднік Станіслаў Цыганчук упэўнена здолеў вопытнага майстра ФІДЭ Віталя Карніловіча, кандыдат Уладзімер Раманаў — віцэ-чэмпіёна краіны Юр’я Ціханава. Прыемна ўразіла гульня Давіда Хачыкяна. 11-гадовы хлопчык з Баранавіч, які мае ў паслужным сьпісе 4-е месца на дзіцячым першынстве Эўропы, стартаваў выдатна: 2,5 з 3. У горшай пазыцыі ён дабіўся роўнасьці зь Сяргеем Азаравым, чый рэйтынг на паўтысячы пунктаў вышэйшы за хачыкянаўскі. Пасьля партыі судзьдзя Леанід Суднікаў, трэнэр Азарава, урачыста павіншаваў Давіда з заслужанай нічыёй. Падумалася: мо гады праз тры-чатыры ўжо гросмайстраў прыйдзецца віншаваць зь нічыёй, на якую яны ўцякуць у партыі з хлапцом…

Паглядзіце партыю, дзе кандыдат у майстры (ELO 2001) начыста перайграў майстра спорту (ELO 2371), прычым трэнэр Давіда Аляксандар Сідарэня прызнаўся нам, што супернік быў злоўлены на кручок хатняй нарыхтоўкі. Хлопчык добра засвоіў схему з падрывам цэнтру ходам f7-f6, а чэмпіён Беларусі-2004 пераацаніў пазыцыю, рынуўся ў атаку і сам пад яе патрапіў. Выснова: нават дзіця здольна абвергнуць павярхоўную гульню ў стылі «бліц»… Прынамсі, у час оўпэн-турніру.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць