У Парыжы ў раёне Порт-дэ-Клішы адбыўся напад з нажом, у выніку якога пацярпелі тры жанчыны. Паводле інфармацыі паліцыі, здарэнне адбылося каля 11:30 у месцы з інтэнсіўным пешаходным рухам — паміж трамвайным прыпынкам і адной з мясцовых брасерый, піша Euronews.

Усе пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу. Паводле паведамленняў французскіх СМІ, адна з жанчын, якая была цяжарнай, знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Стан яшчэ дзвюх пацярпелых ацэньваецца як менш цяжкі.
Падазраванага ў нападзе ўдалося затрымаць дзякуючы супрацоўніку паліцыі, які ў той момант не знаходзіўся на службе. Ён заўважыў узброенага мужчыну, паведаміў пра гэта калегам і сачыў за ім да прыбыцця паліцэйскага нарада. Затрыманне адбылося без прымянення агнястрэльнай зброі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — 31‑гадовы грамадзянін Францыі. Яго матывы пакуль не ўстаноўленыя. Паводле звестак следства, мужчына мог знаходзіцца ў стане псіхічнага разладу.
У сацыяльных сетках распаўсюдзілася відэа, на якім падазраваны выглядае дэзарыентаваным і прамаўляе фразу: «Мне загадаў Алах».
Пракуратура Парыжа пачала расследаванне. Нацыянальная антытэрарыстычная пракуратура паведаміла, што сочыць за развіццём справы і пакуль не выключае ніводнай з магчымых версій здарэння. Раён, дзе адбыўся напад, быў ачэплены, а следчыя працягваюць працу на месцы.
Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова
21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены
У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі
У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары
І следчыя працуюць?
Гэта яўна не міліцыя і не Следчы Камітэт.
Суда па скайпу мабыць не будзе.