Здарэнні66

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому

Прынамсі так ён патлумачыў свае паводзіны аўстрыйскай паліцыі.

Аўтамагістраль Westautobahn у Аўстрыі. Ілюстрацыйнае фота: wikipedia.org

36‑гадовы беларус ехаў у Аўстрыі з хуткасцю да 201 км/г — у выніку застаўся без аўто, паведамляе Kronen Zeitung.

Патруль аўтадарожнай паліцыі звярнуў увагу на Audi A5, кіроўца якога пастаянна занадта блізка пад’язджаў да іншых машын. Спачатку яго зафіксавалі на аўтамагістралі Westautobahn на хуткасці 196 км/г пры дазволеных 130 км/г, а потым на хуткасці 201 км/г пры дазволеных 100 км/г.

Калі яго спынілі на зоне адпачынку, мужчына патлумачыў паліцыі, што проста спяшаўся дадому — ён жыве ў Польшчы.

У выніку ў беларуса часова забралі вадзіцельскае пасведчанне, аўтамабіль часова канфіскавалі. У якасці залогу з яго спагналі 2430 еўра.

Каментары6

  • ЯНКА
    27.07.2026
    .
    • БАН ЗА АЎТАБАН..? •

    🛣️ Нейкая несправядлівасьць! Чаму ў Нямеччыне па пэўных, дарэчы, зьнешне нічым асабліва не адметных так званых «аўтабанах» можна ехаць за 200 кілямэтраў у гадзіну, а ў тэй жа Аўстрыі ці Беларусі гэна ўжо надта небясьпечна? І небясьпечна не для аўтаў, бо бальшыня сучасных зь лёгкасьцю лётае ад 200 да 300, а для гамалеяк іхніх кіроўцаў. Яшчэ, як пішуць, і «карыта» могуць адабраць разам з далейшым псыхалягічна стабільным станам існаваньня.

    🤔 Дарэчы, тутака ня раз друкавалі допісы са спасылкамі на ютубаўскія ролікі. Спадзяюся, я таксама не атрымаю «аўтабан» за гэта відэа пра «Аўды» на нямецкае шашочцы.
    - https://youtu.be/rycMh-sBjQU?si=1YX2z_U29-6bN_yp
    .
  • Lexus
    27.07.2026
    ЯНКА, чаму-чаму. А ты бачыў якія аўтабаны ў Аўстрыі? У адрозненне ад Нямечыны там скрозь павароты, а не прамыя дарогі. Аўстрыя цеснаватая, таму і танэлі, і выезды з аўтабанаў ідуць адзін за адным, трэба гасіць хуткасьць.
    Карацей аўстрыйцы робяць так як зручна ім, а не чытачам НН.
    Дарэчы для асобных разумнікаў - у Аўстрыі і ў Нямеччыне нядаўна істотна павялічылі штрафы за парушэнне хуткаснага рэжыму.
  • Да ладно
    27.07.2026
    ЯНКА, нормальный такой видос за 250 км по немецкому автобану. Это не запрещено там, где нет ограничений скорости. Но при этом водила должен точно знать, что на этом участке нормальное непожеваное покрытие, иначе вылетит как птичка на встречные полосы.
    В 2025 году на дорогах Германии в результате дтп погибли 2832 человека. В среднем по 8 человек ежедневно. По данным Федерального статистического ведомства, этот показатель увеличился на 62 случая по сравнению с 2024 годом.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць