Здарэнні1313

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Агульны аб’ём хабару перавысіў 750 000 рублёў.

Сілавікі затрымалі 44 службовыя асобы з прадпрыемстваў розных галін — аграпрамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, ЖКГ, будаўніцтва, транспарту, адукацыі і іншых галін, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле МУС, яны гадамі атрымлівалі хабары ад удзельнікаў тэндараў у абмен на гарантаванае прасоўванне іх камерцыйных інтарэсаў — забяспечвалі выбар патрэбных арганізацый у якасці пастаўшчыкоў, спрыялі бесперашкоднай прыёмцы тавараў і кантралявалі своечасовую аплату за пастаўкі.

Агульная сума хабару перавысіла 750 000 рублёў.

Арганізатарам схемы выступіў заснавальнік шэрагу камерцыйных арганізацый.

Паводле МУС, ён распрацаваў механізм размеркавання незаконных выплат, нават вывеў спецыяльную формулу сумы хабару.

Перадаваць хабар яму дапамагалі падначаленыя, якія адказвалі за падбор партнёраў і ўзаемадзеянне са службовымі асобамі.

Падчас ператрусу ў офісе фірмы аператыўнікі канфіскавалі дакументы чорнай бухгалтэрыі, у якіх змяшчаліся звесткі пра сумы здзелак і выплачаных адкатаў.

У дачыненні да 44 фігурантаў ва ўзросце ад 31 да 65 гадоў заведзена 45 крымінальных спраў за хабарніцтва. Паводле МУС, многія з іх былі затрыманыя непасрэдна падчас атрымання хабару.

Каментары13

  • Янка
    27.07.2026
    Асаблiва падабаецца абвiнавачванне ў "кантроле над сваечасовасцю аплаты". А ў чым тут крымінал? Астатнія пункты абвінавачвання ўвогуле ставят пытанне аб дзіўным дызайне сістэмы тэндэраў, якая дазваляе настолькі шырокае ўмяшальніцтва лабістаў. Адразу ж узгадваецца справа экс-міністра абароны Фёдарава, які паспеў пабудаваць сістэму закупак, наўпрост залежную ад выніковасці выкарыстання прадметаў закупак, што павысіла эфектыўнасць і скараціла выдаткі на 15%
  • Лаврентий
    27.07.2026
    Для понимания. МВД в сфере экономических преступлений не обладает квалифицированными специалистами. Это злобный шлак из блатных троечников. То, что берут вознаграждения, так это известно давно. Этому процессу способствовало и введение в законы покупку из одного источника для отдельных госпредприятий. Словили 10 мышей, придумали сговор, перечислили сферы экономики, придумали «злого остапа бандераса горбатого», который оказался правнуком математика Лобачевского и ГРОМКО ЗАСВЕТИЛИ ПРЕСТУПНУЮ ГРУППИРОВКУ. Вот и вся работа. Крадут в Управлении делами президента, именно там крадут, дают и берут. А здесь 750 тыс собрали из подарков по 300 рублей и громко пернули.
  • Конь в пальто
    27.07.2026
    До усатого вождя, слово Откат отсутствовало в обиходе, только с его приходом к власти это пришло. Все помнят его дружбана Титенкова, тот с подачи усатого собирал со всех 20%

Цяпер чытаюць

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі22

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц3

У Германіі Расія напярэдадні выбараў запусціла кампанію «Матрошка»4

Зноў мяняюць сістэму школьнага харчавання3

У Маскве пасля выбуху ў рэстаране Balzi Rossi прайшло патаемнае пахаванне генерала1

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема10

«Экстрэмісцкім» прызналі сайт тэлеканала «Еўраньюс»9

На беларуска-літоўскай мяжы група мігрантаў выйшла з тунэля і напала на памежнікаў. У Літве гэта замоўчвалі больш за тыдзень16

У Падмаскоўі загарэўся галоўны навуковы інстытут «Раскосмаса»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі22

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць