Архіў

Не саступі

На большасьць былых рухавых беларусаў навалілася стома і абыякавасьць. Шмат хто адышоў ад спраў — каб перачакаць, каб не прыпомнілі мінулае ды не зачапілі.

Пры чытаньні жыцьцяпісаў беларускіх выдатных асобаў зьдзіўляла зьмена зь цягам часу іх характараў, сьветапоглядаў і ўчынкаў. На пачатку ХХ ст. гэта былі рухавыя асобы, што мелі багата запалу, імпэту ды ідэй. Як палала й балела іх сэрца за Бацькаўшчыну. Здавалася, яшчэ трошкі — і яны перавернуць гісторыю ды са зброяй у руках паўстануць супраць камунізму і здабудуць незалежнасьць.

Пасьля — празь дзесяць год — большасьць з тых, хто абяцаў памерці за родны край, мову і сымболіку, працавалі ў бальшавіцкіх установах, супрацоўнічалі з камуністамі. Паціху займаліся дробнымі беларускімі справамі, хаваючы праўду пра сваё мінулае. Куды падзеліся імпэт, запал, адвага? Пасьля нашы героі пакорна чакалі арыштаў і станавіліся перад расстрэльнай ямаю…

Сёньня адбываецца тое самае. Яшчэ дзесяць гадоў таму панавалі надзея ды імпэт. Карцела нешта рабіць: што там той новы-стары сьцяг, забарона мовы — людзі хутка даведаюцца пра сапраўдную гісторыю, параўнаюць жыцьцё пад аўтарытарызмам, памятаючы пра дэмакратыю, а мы дапаможам ім растлумачальнай працай. І ўсё адродзіцца ў нас. Хопіць, мы не саступім…

Але, на жаль, саступаем. Саступаем штодня. На большасьць былых рухавых беларусаў навалілася стома і абыякавасьць. Шмат хто адышоў ад спраў — каб перачакаць, каб не прыпомнілі мінулае ды не зачапілі. Сям’я, кар’ера, даброты жыцьця апынуліся пад пагрозаю.

Хто б падумаў дзесяць год таму, што вядомыя палітыкі й журналісты будуць сядзець на «хіміі»? Цяпер мы да гэтага амаль прызвычаіліся. Колькі было абурэньня пасьля першага рэфэрэндуму ў абарону мовы. А цяпер хто слова скажа за тую мову? Зьніклі значкі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белыя сьцяжкі на джынсоўках і марынарках. Кожны сядзіць ціха, як мыш, ды чакае, калі нехта распачне, а там паглядзім, мо й далучымся…

Напачатку за саветамі таксама садзілі ненашмат. ГУЛАГ і Курапаты пачаліся пазьней.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць