Архіў

Парады чэсным журналістам

Мне загадана славіць тут вёсны і росквіт,

А зірну на бярозкі — гадуюцца розгі.

Уладзіслаў Сыракомля

Як справядліва адзначыў прэзыдэнт, наша краіна ўжо дзесяць год зьяўляецца аб’ектам інфармацыйнай вайны. Такая сытуацыя патрабуе ад журналістаў асаблівай чэснасьці. Што патрабуецца ад журналіста, каб лічыцца чэсным у Беларусі?

Некаторыя мяркуюць, што журналісту дастаткова дакладна перадаваць факты. Глыбокая памылка. Факт — усяго толькі неабскубаная курыца, зь якой не атрымаеш навару. Больш за тое, у сваім «голым» выглядзе факты могуць быць вельмі непрывабныя і мець самыя непрыемныя вынікі — зьніжэньне тонусу насельніцтва, памяншэньне даверу да ўлады, стварэньне скажанога вобразу нашай мірнай і квітнеючай Беларусі. Каб пазьбегнуць гэтага, трэба паказваць пераважна тыповае для нашай краіны — будоўлі, спартыўныя спаборніцтвы з удзелам нашага прэзыдэнта, народныя сьвяты.

Такія зьявы, як крымінал, галеча, карупцыя, хоць і сустракаюцца ў нашай краіне, ня могуць лічыцца для яе тыповымі, таму іх лепш паказваць на прыкладзе замежжа. Толькі так народ паверыць, што жыве ў сапраўды моцнай і шчасьлівай краіне. Калі ж ён так ня думае, гэта таму што ён кепска разабраўся ў сытуацыі. Статыстыка заўжды павінна пацьвярджаць высокі давер насельніцтва да нашай дзяржавы, яе кіраўніка і інстытутаў. Так абясшкоджваецца самы ўпарты скептык, бо хто гэты скептык, калі не прадстаўнік меншасьці, ад якой нічога не залежыць?

Наша дзяржава вядзе барацьбу за шматпалярны сьвет. Свой уклад сюды павінна ўносіць і журналістыка. Перш за ўсё трэба падкрэсьліваць разнастайнасьць формаў дэмакратыі. Бо, як вядома, дэмакратыя ёсьць улада, што зыходзіць ад народу, а кожная ўлада, у сваю чаргу, зыходзіць ад народу. Такім чынам, можна сьмела сьцьвярджаць, што кожная ўлада — гэта своеасаблівая форма дэмакратыі ўжо таму, што яна існуе. А ўсё, што існуе, як вядома, разумна. Таму тых, хто выступае супраць улады, трэба паказваць ня толькі як ворагаў дэмакратыі, але і як людзей неразумных. Зь іх заўжды трэба сьмяяцца. Але ня толькі сьмешнымі павінны быць гэтыя людзі — яны павінны выклікаць яшчэ і агіду, і тут ужо вы не павінны спыняцца ні перад чым. Той, хто выступае супраць улады, павінен быць абсалютна благім — красьці, забіваць. Асабліва карысна выкарыстоўваць сэксуальныя матывы. Бо гэта можа, па-першае, выставіць апанэнта абсалютна брыдкім, прывабіць аўдыторыю, а за адным махам і дапамагчы самім чэсным журналістам пазбавіцца ад уласных комплексаў.

Зразумела, гэта далёка ня ўсе парады, што патрэбны чэсным журналістам, але і яны могуць дапамагчы вам узьняць свой прафэсійны калібр і ўзвысіцца да ўзроўню грандыёзуса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў29

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА5

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць