Грамадства1414

Сабаленка патлумачыла, чаму некаторыя людзі думаюць, што яна сцерва

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выказала здагадку ў інтэрв'ю The Guardian, чаму з першага погляду часта не падабаецца людзям. «Гэта тое, з чым я нарадзілася».

Фота: інстаграм спартсменкі

Cабаленка сказала, што разумее, чаму ў людзей можа быць прадузятасць да яе. Паводле яе слоў, ёсць адна рэч, якая прымушае людзей думаць, што яна непрыязная. Гэта яе твар.

«Калі вы бачыце мяне ўпершыню, вы, верагодна, падумаеце, што я сцерва, праз мой славянскі твар. Гэта зусім не дапамагае», — сказала яна.

Карэспандэнт пацвярджае, што калі раптам Сабаленка становіцца суровай, няўсмешлівай, з доўгім і незадаволеным тварам, то з ёй і праўда не захацелася б звязвацца.

«Калі я іду з гэтым плоскім тварам і без эмоцый, я магу выглядаць вельмі агрэсіўна. Таму я разумею, чаму некаторыя людзі лічаць мяне сцервай. Калі пазнаеш мяне бліжэй, разумееш, што гэта проста тое, з чым я нарадзілася».

Каментары14

  • Gar
    28.06.2026
    Здаецца раней рэдка яна пра нешта распавядала. Мабыць зараз ёй ўсе цяжэй гуляць, таму ўсе больш пачынае пра нешта казаць.
  • Vasiao
    28.06.2026
    Потому что папа и мама не воспитали и не объяснили- что такое хорошо и что такое плохо, книжек умных не читала. Видно и желания заниматься саморазвитием нет никакого.
  • Очэнь інцярэсна мненія дзевачкі на пабігушках Хітразачосанага
    28.06.2026
    Кім ты бы ня була грыбулістая дзевачка, ты токі з ракеткай можэш дзіскуціраваць. Нікаму не інцярэсна аб чым думаець дзевачка зь бігудзямі замест мазгоў, можэт як раз ты і стаяла ў чарзе да Хітразачосанага кеды была магчымасьць атрымаць трошачкі адукацыі і павагі да краіны дзе нарадзілася

Цяпер чытаюць

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай1

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

«Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары

Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі. Іх у яго 12, але ён добра дае рады5

У Львове абвясцілі 2027 год годам УПА і Рамана Шухевіча. Пад пагрозай пакет польскай вайсковай дапамогі31

«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы7

ЗША знялі санкцыі з гендырэктара «Беларуськалія»5

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай6

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай1

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць