Свет22

ЗША і Іран абмяняліся новымі ўдарамі, паставіўшы пад пагрозу перамір'е

ЗША і Іран увайшлі ў спіраль эскалацыі, зноў абмяняўшыся маштабнымі ваеннымі ўдарамі. Гэта адбылося ўсяго праз два тыдні пасля падпісання мірнага мемарандума, які павінен быў спыніць канфлікт і адкрыць стратэгічны Армузскі праліў. Абодва бакі вінавацяць адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню.

Новая хваля пачалася пасля таго, як іранскі дрон атакаваў у Армузскім праліве гандлёвае судна пад сцягам Панамы. У адказ Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM) нанесла начныя ўдары па 10 цэлях унутры Ірана, разбамбіўшы склады ракет, беспілотнікаў і сістэмы СПА.

Дональд Трамп заявіў у Truth Social, што Тэгеран не выконвае дамоўленасці, і папярэдзіў: калі спатрэбіцца скончыць працу ваенным шляхам, «Ісламская Рэспубліка Іран больш не будзе існаваць».

Праз некалькі гадзін Іран адказаў ракетнымі ўдарамі і налётам дронаў на амерыканскія ваенныя базы ў Кувейце і Бахрэйне.

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) заявіў пра знішчэнне васьмі важных аб'ектаў інфраструктуры ЗША і паабяцаў у бліжэйшыя дні зрабіць для амерыканскіх вайскоўцаў у рэгіёне «пекла». Інфармацыі пра ахвяры сярод персаналу ЗША пакуль няма.

Гэта ўжо другі абмен ударамі за апошнія суткі. Напружанасць пачала расці яшчэ 25 чэрвеня, калі Іран абстраляў сінгапурскі сухагруз за «несанкцыянаваны маршрут».

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, які вёў перамовы з Іранам, заклікаў Тэгеран вырашаць пытанні па тэлефоне, а не сілай, і папярэдзіў, што на гвалт заўсёды будзе адказ. На фоне новых баёў свет рыхтуецца да чарговага скачка цэн на нафту, якія толькі-толькі паспелі знізіцца пасля чэрвеньскага пагаднення.

Каментары2

  • Барадзед
    28.06.2026
    Да здравствует Иран в красивых, модных хиджабах, в коротких полупрозрачных юбках, которые развеваются при ходьбе!
  • лол
    28.06.2026
    З Іранам трэба разбірацца канчаткова

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра4

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць