Свет88

Пуцін памераў кіламетрамі, колькі расійскай арміі яшчэ засталося да перамогі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю прапагандысту Паўлу Зарубіну выказаў сваё бачанне сітуацыі на расійска-ўкраінскім фронце і заявіў пра неабходнасць нарошчваць вытворчасць СПА.

Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Пуцін заявіў, што Расіі неабходна пастаянна павялічваць вытворчасць сістэм супрацьпаветранай абароны і ўдасканальваць іх для паставак у войскі, а таксама для абароны крытычна важнай інфраструктуры.

Паводле яго слоў, неабходныя сродкі абароны ў краіны ёсць, але галоўная задача — павялічыць тэмпы іх вытворчасці і паставак. Пуцін таксама заявіў, што ўдары па расійскай нібыта цывільнай інфраструктуры не ўплываюць на сітуацыю на лініі фронту і не прымусяць Маскву спыніць наступальныя дзеянні.

Каментуючы ход баявых дзеянняў, Пуцін заявіў, што галоўнай задачай Расіі па-ранейшаму застаецца поўнае ўзяцце пад кантроль Данбаса. Сітуацыю ж для расійскіх войскаў ён ацаніў аптымістычна. 

Расійскія войскі, па яго звестках, кантралююць 96 % Канстанцінаўкі і наблізіліся да Славянска на адлегласць 8—9 кіламетраў. У Сумскай вобласці мэтай расійскай арміі ён назваў стварэнне «зоны бяспекі», адзначыўшы, што да Сумаў застаецца 10,5 кіламетраў.

Украінскі маніторынгавы канал Deep State адразу пасля выказванняў Пуціна ацаніў іх праўдзівасць на карце. Паводле іх версіі, да Сумаў, напрыклад, застаецца больш чым напалову больш, чым сцвярджае расійскі лідар — каля 23 кіламетраў.

Да канчатковага ж акружэння фармаванняў УСУ каля Старога Аскола застаецца, паводле Пуціна, усяго каля 2 кіламетраў. Але ёсць нюанс: Стары Аскол увогуле расійскі горад у Белгарадскай вобласці, за 120 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Узброеныя ж сілы Украіны, паводле ацэнкі Пуціна, сутыкаюцца з вострым дэфіцытам асабовага складу. Аднак жа, маўляў, не выключаюцца дыверсійныя аперацыі ўкраінскіх спецпадраздзяленняў, якія могуць выкарыстоўваць расійскую вайсковую форму.

Таксама Пуцін закрануў сітуацыю з палівам у Расіі. Ён заявіў, што дэфіцыт паліва на ўнутраным рынку не з'яўляецца крытычным, а пастаўкі паліва ў Крым будуць павялічаныя і працягнуцца як сухапутным, так і марскім шляхам.

Каментары8

  • беларус
    29.06.2026
    яке воно кончене!
  • И
    29.06.2026
    Во где ид..т кремлевский. Твоя регулярная армия и элитные войска стояли под Киевом, а в итоге все удобрили чернозем.
  • Австрияк
    29.06.2026
    Ну чтожде вы… сперва прочитал: Пуцін памёр…

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць