Грамадства88

Пуцін: У Лукашэнкі няма панікі праз вокрыкі Зяленскага

У інтэрв'ю прапагандысту Паўлу Зарубіну прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін успомніў некалькі слоў і пра Лукашэнку, з якім сустракаўся ў сваёй рэзідэнцыі на Валдаі ў пятніцу і суботу. 

Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па словах Пуціна, Лукашэнка гатовы ўсяляк падтрымліваць вырашэнне канфлікту ва Украіне мірнымі сродкамі, і Расія яму ўдзячная за намаганні ва ўкраінскім урэгуляванні і, у прыватнасці, за дапамогу ў абмене палоннымі:

«Як мы памятаем, у Мінску ж пачыналіся калісьці перамовы ў 2022 годзе. Потым, па прапанове ўкраінскага боку, мы перабраліся ў Стамбул. Але ў Мінску ж былі заключаныя пагадненні па ўрэгуляванні ўзаемаадносін паміж Кіевам і Данецкам [у 2015 годзе]».

Выказаўся Пуцін, падабраўшы даволі дзіўныя словы, і пра паводзіны Лукашэнкі ў святле ўльтыматуму, які нядаўна паставіў яму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і патрабаванне якога аб адключэнні расійскіх рэтранслятараў на беларуска-ўкраінскай мяжы было, як выглядае, выканана. 

Па словах Пуціна, вокрыкі з боку Зяленскага не выклікаюць у Лукашэнкі панікі. Ён, маўляў, падыходзіць да гэтага вельмі спакойна, ураўнаважана і ўзважана.

Каментары8

  • .
    29.06.2026
    А так гучыць, як падрыхтоўка да мірных перамоў.
    Лукашэнка жадае захаваць за сабой ролю перамоўшчыка і таму падпарадкоўваецца вокрыкам Зяленскага.
    Пуцін рыхтуецца прыпыніць (магчыма, часова) актыўную фазу вайны і таму з 2026 г. атрымлівае негатыўныя рэакцыі ад Z-аўдыторыі.

    Гэта была пустая аналітыка, але нічым не горш за пафасныя ферштэерскія "Пуцін прымушае Лукашэнку ваяваць, нам трэба адцягваць дзеда" і "Пуцін накіроўвае Зяленскага знішчыць Беларусь".

    І яшчэ. Пуцін гэбіст, словы для яго не сродак камунікацыі, а спосаб дэзінфармацыі.
  • %
    29.06.2026
    А во, Пуця прэс-сакратаром у Лукашэнкі падпрацоўвае?
  • понятно
    29.06.2026
    У Валета есть паника от окриков путина...

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць