Грамадства77

Алімпіядніка з Рэчыцы, які вучыўся ў БДУІР, асудзілі па справе Гаюна

Данііл Брыкун быў выдатнікам, вучыўся ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку і паступіў на прэстыжны факультэт камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР. Нядаўна 20‑гадовага хлопца асудзілі за палітыку.

Данііл Брыкун. Фота: Gomelspring.org

20‑гадовы Данііл Брыкун родам з Рэчыцы, вучыўся там у раённай гімназіі.

У школе паказваў выдатныя вынікі, удзельнічаў у абласных алімпіядах па праграмаванні, прайшоў складаны адбор у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і ў 2023 годзе скончыў гімназію з залатым медалём.

Пасля школы Брыкун паступіў у БДУІР на факультэт камп'ютарных сістэм і сетак. Мяркуючы па звестках з сацсетак, хлопец са школы шмат часу прысвячаў праграмаванню і тэхналогіям.

Данііл любіць відэагульні. Таксама абмяркоўваў тэхнічныя навіны ў тэматычных суполках.

Нядаўна стала вядома пра крымінальны пераслед маладога чалавека. Яго судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яму прысудзілі хатнюю хімію.

Падрабязнасці справы невядомыя, але звычайна гэты артыкул звязаны з пераследам па справе Гаюна.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай.

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбылася ўцечка інфармацыі, і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Барадзед
    28.06.2026
    Олимпиада, гимназия, медаль, БГУИР. Он программировать-то умеет?
  • Барадзед
    28.06.2026
    Санта Бэрримор, лучшие люди страны ближайшее время будут в Речице играть в видеоигры, учиться зарабатывать деньги на удалёнке через интернет и онанировать на порноактрис. И на завод ходить не надо. Лафа.
  • лучшие имеют мозг
    28.06.2026
    Санта Бэрримор, У лучших людей страны есть МОЗГ, функциональности которого хватит для того, чтобы не писать антигосударственные комментарии, проживая в тоталитарной диктатуре !

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць