Архіў

Найважнейшае з мастацтваў

Элегантны пачатак выбараў: затрыманыя 70 сяброў ініцыятывы «Партнэрства», што, выкупіўшы білеты на тры сэансы фільму «жах Амітывілю», сабраліся ў кінатэатры «Цэнтральны», каб стварыць грамадзкую арганізацыю для назіраньня за галасаваньнем-2006. У выніку моладзь зацьвердзіла статут і абрала кіраўніка проста ў Маскоўскім РУУС. Лукашэнка пра сваю перамогу на выбарах у 2001 годзе сказаў: «Улада прадэманстравала сілу і арганізаванасьць, а беларускі народ — мудрасьць і пасьлядоўнасьць. Гэта элегантная перамога». Відавочна, «элегантная» гатовасьць да чарговае выбарчае кампаніі — пытаньне нумар адзін для ўладаў. 29 кастрычніка незарэгістраваная грамадзкая ініцыятыва «Партнэрства» меркавала правесьці ўстаноўчы зьезд. Зьезд пачаўся ў кінатэатры «Цэнтральны», скончыўся ў РУУС Маскоўскага раёну сталіцы.

Маючы досьвед апошніх гадоў, калі гарадзкія ўлады, дэманструючы сваю «сілу і арганізаванасьць», адмаўляюць у арэндзе памяшканьняў, удзельнікі зьезду «Партнэрства» пайшлі на неардынарны крок: набылі 60 квіткоў на тры ранішнія сэансы ў кінатэатры «Цэнтральны». Стужка называлася «Жах Амітывілю». У кінатэатры ад камэнтароў устрымліваюцца. Але для кіраўніцтва ўстановы пусьціць да сябе некалькі дзясяткаў чалавек, дамовіўшыся прадаць квіткі на сэансы, і не паказаць кіно, напэўна, было эканамічна выгадным.

Аднак праз 40 хвілінаў пасьля пачатку мерапрыемства ў залю ўвайшлі людзі ў форме і ў цывільным. Усіх затрымалі ды перавязьлі ў РУУС Маскоўскага раёну, дзе з затрыманых бралі тлумачальныя запіскі, адбіткі пальцаў ды фатаграфавалі для картатэкі. На чатырох чалавек, што сядзелі ў прэзыдыюме, склалі пратаколы за парушэньне грамадзкага парадку падчас масавых мерапрыемстваў. Суды над імі прайшлі ў панядзелак, 31 кастрычніка.

Старшыня Мікола Астрэйка і ягоныя намесьнікі Аляксандар Бондараў і Эніра Браніцкая — за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства асуджаны на 15 сутак арышту, Сьвятлана Конава заплаціць 30 базавых велічынь штрафу (870 тыс. руб.). Зрэшты, Астрэйку 1 лістапада перавялі ў 2-ю менскую клініку ў зьвязку з пагаршэньнем стану здароў’я.

Улады могуць сьмела запісаць у свой актыў чарговую «элегантную» перамогу. Гэтым разам над грамадзянамі, якія ўсяго толькі хочуць кантраляваць сумленнасьць выбараў.

Цікава, што ў Маскоўскім РУУС актывістаў «Партнэрства» пасадзілі ў самую вялікую залю, якая зьмясьціла іх усіх. І пакуль супрацоўнікі міліцыі разьбіраліся, што да чаго, затрыманыя прадоўжылі ўстаноўчы зьезд, зацьвердзілі статут, абралі кіраўніцтва. Старшынём прагназавана стаў Мікола Астрэйка. Праўда, пратаколы былі канфіскаваныя супрацоўнікамі міліцыі як дакумэнты, якія сьведчаць пра правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства.

«З аднаго боку, Мін’юст прымае рашэньне пра абавязковую рэгістрацыю ініцыятываў, а з другога — рэгістрацыю атрымаць немагчыма, — кажа Зьміцер Саёнак, каардынатар «Партнэрства» па Менску, выконвае абавязкі кіраўніка ініцыятывы ў сувязі са зьняволеньнем лідэраў. — Мы намагаліся зарэгістравацца яшчэ пры канцы 2002 г., але тады Мін’юст адмовіў зь дзіўнай фармулёўкай: «Адмоўлена па сутнасьці».

Толькі той, хто рыхтуе махлярствы, баіцца незалежнага назіраньня, лічаць хлопцы. «Будзем дзейнічаць, варыянтаў няма», — кажа адзін зь іх. А спосаб далейшых дзеяньняў будзе «вызначаны згодна з сытуацыяй».

Каментары

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю25

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне19

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»6

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю25

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць