Мінімальная сума пакупак пры ўвядзенні сістэмы tax free ў Беларусі складзе 800 тыс. рублёў.Пра гэта на
«Мы дыскутавалі аб суме тавараў. Гэта будзе 800 тыс. беларускіх рублёў, або прыблізна 100 долараў. У Літве, Польшчы гэта 50 еўра, у Італіі — 180 еўра — такая планка», — сказала Наркевіч.
«Але для турыстаў з іншых краін такая сістэма будзе дзейнічаць, бо яны заўсёды нешта купляюць. Гэта будзе добра і для беларускага тавару, і для брэндавых магазінаў», — мяркуе намеснік міністра.Яна зазначыла, што гэтая сістэма не будзе распаўсюджвацца на турыстаў з краін Мытнага саюза (Расіі і Казахстана).
Наркевіч нагадала, што прынята рашэнне аб увядзенні гэтай сістэмы з 2013 года. «Мы пайшлі нават наперадзе Расіі», — зазначыла намеснік міністра. Унесены адпаведныя змены ў Падатковы кодэкс. «Увядзенне сістэмы будзе для нас вельмі добрым да 2014 года, калі ў сувязі з чэмпіянатам свету па хакеі павялічыцца паток замежных турыстаў», — зазначыла яна.
***
Сістэма tax free — гэта міжнародная праграма кампаніі Global Refund, якая дазваляе атрымліваць грашовую кампенсацыю ПДВ, што ўваходзіць у кошт купленага за мяжой тавару. Паслугамі кампаніі штодзённа карыстаюцца звыш 22 тысяч чалавек ва ўсім свеце. Кожны, хто вяртаецца
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары