Надвор'е

У пятніцу — снег: днём 0 — мінус 6°С

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег. Ноччу і раніцай па ўсходняй палове, днём па Віцебскай вобласці моцны снег. Па ўсходзе краіны слабы галалёд, месцамі наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай па паўднёвым захадзе месцамі туман. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 6, ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пры праясненнях мінус 7–9°С.

У Мінску ў найбліжэйшыя суткі часам снег, слабая мяцеліца. Ноччу і раніцай моцны снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём заходні 5–10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра цягам сутак мінус 1–3°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі воблачна з праясненнямі. 8 снежня месцамі, пераважна па паўночна-заходняй палове, кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–9°С, пры праясненнях да мінус 12°С, днём мінус 2–7°С. 9 снежня ноччу па Віцебскай вобласці, днём месцамі па паўднёвай палове кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–12°С, пры праясненнях да мінус 16°С, днём мінус 3–8°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць