Эканоміка1313

Расія паставіць больш нафты, чым планавалася

Расія і Беларусь дамовіліся аб павелічэнні ў першым квартале 2013 года планавых паставак расійскай нафты з 4,625 млн. тон да 5,025 млн. тон.
Пра гэта паведамляе агенцтва Прайм са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка прадпрыемства «Транснефць» Ігара Дзёміна.

Пры гэтым Дзёмін зазначыў, што рашэнне аб пастаўках нафты ў цэлым у 2013 годзе пакуль не прынята, перамовы працягваюцца.

    Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 21 снежня заявіў, што дасягнута пагадненне аб пастаўках у Беларусь з Расіі ў 2013 годзе 23 млн. тон нафты. Аднак Міністэрства энергетыкі РФ абвергла гэтую інфармацыю, заявіўшы, што пагадненне аб’ёмах пастаўкі нафты не падпісана і расійскі бок працягвае прытрымлівацца прапановы аб пастаўках 18,5 млн. тон. Пры гэтым падкрэслівалася, што пастаўкі нафты ў першым квартале будуць ажыццяўляцца зыходзячы з прапанаванага аб’ёму.

    Віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч паведамляў раней, што аб`ёмы паставак абмяркоўваюцца ў звязцы з вырашэннем праблемы экспарту беларускім бокам растваральнікаў. Расійскі бок неаднаразова выказваў занепакоенасць тым, што Беларусь магла экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў для ўнікнення выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. Лукашэнка са свайго боку заяўляў, што пытанне экспарту растваральнікаў не перашкаджае падпісанню нафтавага балансу з РФ на 2013 год.

    Беларускі кіраўнік зазначаў, што калі раней Расія адмовіла ў пастаўках патрэбных аб’ёмаў нафты, Беларусь атрымлівала нафту ў Венесуэле, Азербайджане. Паводле слоў Лукашэнкі, такія пастаўкі менш даходныя, і рэспубліка атрымлівала не 55 долараў з тоны, як ад расійскай нафты, перапрацоўваючы яе, а 40–45 долараў, напрыклад, ад венесуэльскай нафты.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі33

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай23

«Ён не збег, а пабег да мяне ў радзільню». Смяротнае ДТЗ на вуліцы Леніна ў Мінску2

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву5

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі33

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць