Культура22

Выйшла кніга пра фальклор беларускіх старавераў

Выйшла кніга Вольгі Барышнікавай «І даўней так пелі: музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі». Яна прысвечаная музычнаму фальклору старавераў Падзвіння, паведамляе тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

У кнізе — 45 аўтэнтычных песень (іх можна паслухаць у аўтэнтычным выкананні), расшыфроўкі, этнамузыкалагічныя каментары на беларускай, рускай і англійскай мовах. А таксама рэдкія запісы гутарак і здымкі, сабраныя альбо зробленыя падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый.

Самыя раннія аўдыязапісы — з 1963 года, а самая старая спявачка, голас якой можна пачуць у выданні, — 1890‑х гадоў нараджэння. Кніга складаецца з трох раздзелаў: «Валачобныя песні», «Крутухі, хараводы, пахадушкі», «Лірычныя песні».

Аўтар кнігі — этнамузыколаг, выкладчык традыцыйнага спеву Вольга Барышнікава, ураджэнка вёскі Германавічы Шаркаўшчынскага раёна.

Каментары2

  • Кандрат Крапіва
    08.10.2025
    Дзе каменты моўных ваяроў? Набылі кніжку? Падтрымалі аўтара?
  • дзівак
    09.10.2025
    Даўно заўважана, што вывучэнне старавераў і габрэяў з’яўляецца моднай тэмай у РБ.
    А ці падкажа хто працы і аўтараў, якія б даследвалі палякаў і літоўцаў з Паўночна-Заходняй РБ?

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі92

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі92

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць