Грамадства88

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары

Спецыялісты кажуць, што падстаў для трывогі няма.

Фота: 15min.lt

7 кастрычніка раніцай нават з цэнтра Вільні людзі бачылі вялікі слуп пары (ці, як многім здавалася, дыму), які падымаўся ў неба з боку беларускай мяжы, дзе знаходзіцца Астравецкая АЭС. 

Устрывожаныя, яны звярталіся ў розныя інстанцыі, пытаючыся, ці не здарылася чаго небяспечнага. Але спецыялісты іх супакоілі: сёння проста было такое надвор'е, што гэтая пара была далёка бачная, але ўвогуле для атамнай энергетыкі такая з'ява звычайная. 

Фота: 15min.lt

«Жыхары гавораць, што часам бачаць белы дым, а дакладней вадзяную пару над градзірняй Беларускай АЭС.

Гэтая пара азначаюць, што энергаблокі Беларускай АЭС працуюць і вырабляюць электраэнергію. Адзначым, што падчас эксплуатацыі атамнай электрастанцыі ў тэхналагічным працэсе цёплая вада астуджаецца і выпараецца ў градзірнях, таму з іх і падымаецца вадзяная пара.

Пры нармальнай працы пара, бачная над градзірняй, не з'яўляецца радыеактыўнай і, такім чынам, не складае небяспекі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя», — тлумачыць на сваім сайце літоўская Дзяржаўная інспекцыя бяспекі атамнай энергетыкі.

Фота: 15min.lt

Падобнае тлумачэнне дае таксама Цэнтр радыяцыйнай бяспекі, які адзначае, што ніякага павышэння радыяцыйнага фону на тэрыторыі Літвы і Вільні ён не адзначае.

Тым часам дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ паведаміў, што спачатку другі, а пасля і першы блок электрастанцыі ў лістападзе павінны зноў стаць на планавы рамонт:

«У сярэдзіне наступнага месяца, у лістападзе, у нас планава-папераджальны рамонт другога блока. Гэта будзе другі планава-папераджальны рамонт, мы плануем завяршыць яго да канца года, зойдзем трошкі ў студзень, потым уключым яго ў сетку. За гэты час зробім частковую замену паліва, чвэрць паліва ў нас ідзе пад замену. Пасля таго як уключым другі блок, пад капітальны рамонт пойдзе блок нумар адзін».

Каментары8

  • Імя
    08.10.2025
    Жыве Беларусь!
  • Чарнобыль III
    08.10.2025
    Грыбок
  • Няма
    08.10.2025
    Імя, ужо нiчога не жыве

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара13

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі151

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць