Грамадства11

У Мінску вызначылі, у якім раёне сталіцы найлепшыя камунальнікі

У Мінску падвялі вынікі гарадскога агляду-конкурсу ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Фрунзенскі раён Мінска заняў у конкурсе першае месца. Гэта найбуйнейшы раён сталіцы, у якім абслугоўваюцца 1219 шматкватэрных дамоў, 4725 пад’ездаў і 948 дваровых тэрыторый.

У выніку рэарганізацыі ў 2021 годзе ЖКГ №1 была далучана да ЖКГ № 2, а замест дзевяці ЖЭУ створана чатыры буйнейшыя ўчасткі.

«Высокае прызнанне нашай дзейнасці — заслуга ўсяго працоўнага калектыву», — адзначыў дырэктар ЖКГ № 2 Андрэй Новік. 

Ён падкрэсліў важнасць кадраў: выпадковыя людзі доўга тут не затрымліваюцца, а прафесіяналы застаюцца, і нават ствараюць сем’і, кажа ён. Сёння ў калектыве ЖКГ №2 — 25 сямейных дынастый. На прадпрыемстве працуюць 130 чалавек, у чатырох ЖЭУ — яшчэ 890.

Другое і трэцяе месцы ў конкурсе занялі Кастрычніцкі і Заводскі раёны.

Каментары1

  • Сигизмунд
    08.10.2025
    Неужели там хоть иногда в подъездах убирают?!

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект12

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект12

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць