Расея не будзе зніжаць для Украіны цану на газ, заявіў дырэктар дэпартаменту эканамічнага супрацоўніцтва РФ Аляксандр Горбань.
«Што тычыцца патрабаванняў прадаваць Украіне газ па такіх самых цэнах, як Беларусі, дык яны нездзяйсняльныя. Расея на гэта не пойдзе», — заявіў Горбань. Паводле яго, расейскі бок прапаноўваў Украіне далучыцца да Мытнага звязу і атрымліваць газ па такіх самых цэнах, як Беларусь.
У 2013 годзе Беларусь мае атрымліваць расейскі газ па цане 185 даляраў за тысячу кубаметраў. Цана для Украіны пакуль складае 426 даляраў за тысячу кубаметраў.
Каментары