Культура44

Рыгор Барадулін выпісаўся з лякарні

Але загойвацца пераламанае плячо ў народнага паэта можа яшчэ доўга.

«Сёння на абходзе лекар сказаў, што дынаміка добрая, стан яго стабільны, таму няма сэнсу больш трымаць у лякарні», — паведаміла Валянціна Барадуліна, жонка Народнага паэта. У абед Рыгор Барудулін ужо быў дома.

Тым не менш, праапераваная рука працягвае моцна балець, таму дзядзьку Рыгору даводзіцца прымаць абазбольваючыя і снатворнае на ноч. Пасля аперацыі лекары вырашылі не накладаць гіпс, а абмежаваліся павязкай Дэзо.
У такім становішчы косткі павінны зрасціся канчаткова, але гэта справа некалькіх месяцаў.

Нагадаем, перад Новым годам паэт паслізнуўся, выходзячы з Чырвонага касцёла, і зламаў плячо. Трэцяга студзеня яму зрабілі аперацыю ў 6-й клінічнай лякарні. Паколькі Барадуліну 77 гадоў і ён мае слабое сэрца, аперацыя рабілася не пад агульным наркозам, а пад мясцовым.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць