Свет

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

Плануецца, што галоўны скарб музея — «Мона Ліза» — пераедзе ва ўласную падземную галерэю.

Чарга наведвальнікаў у Луўр. Фота: Kiran Ridley / Getty Images

Кіламетровыя чэргі, якія ператвараюць візіт у Луўр у сапраўднае фізічнае выпрабаванне, дах, што працякае проста праз знакамітую шкляную піраміду, і ваганні тэмпературы, якія пагражаюць творам мастацтва. З такімі праблемамі сутыкнуўся самы папулярны музей у свеце амаль праз 40 гадоў пасля апошняй буйной рэканструкцыі.

Як піша Financial Times, прафсаюзы і супрацоўнікі музея гадамі папярэджвалі, што ўстанова працуе на мяжы сваіх магчымасцяў. Рэканструкцыя 1989 года, калі была ўзведзена піраміда, была разлічана на 4 мільёны наведвальнікаў у год. Цяпер жа музей рэгулярна прымае ўдвая больш, а да пандэміі лічба дасягала 10 мільёнаў.

Летась супрацоўнікі нават зладзілі стыхійную забастоўку, з-за якой музей прыйшлося зачыніць на дзень. «Луўр перапоўнены, ён стаў ахвярай уласнага поспеху», — кажуць яны.

У 2023 годзе адну з выстаў давялося адмяніць з-за прарыву трубы, а нестабільныя сістэмы ацяплення і кандыцыяніравання прыводзяць да таго, што летам у залах невыносная спёка, а зімой — холад.

Дырэктарка музея Ларанс дэ Кар яшчэ ў студзені ў лісце да Міністэрства культуры біла трывогу, заклікаючы да тэрміновага рамонту 800-гадовага будынка. Інфраструктура — ад прыбіральняў і кавярняў да навігацыі — не вытрымлівае нагрузкі.

Нідзе праблема перапоўненасці не адчуваецца так востра, як перад «Монай Лізай». Штодня каля 20 000 наведвальнікаў штурхаюцца, каб зрабіць фота і хоць на імгненне ўбачыць карціну.

«Новы рэнесанс Луўра»

Падобна, што гэты зварот быў узгоднены з Елісейскім палацам, бо ўжо праз тыдзень прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясціў аб планах маштабнай рэканструкцыі Луўра, кошт якой ацэньваецца ў 800 мільёнаў еўра.

Фота: Bertrand Guay, Pool via AP 

Плануецца, што каля паловы бюджэту на рэканструкцыю пойдзе на рамонт сістэмы ацяплення і кандыцыяніравання.

Паводле плана Макрона, «Мону Лізу» перанясуць у спецыяльна пабудаваную падземную галерэю са значна большай прапускной здольнасцю. Каб трапіць туды, трэба будзе набыць асобны квіток. Прэзідэнт спадзяецца, што гэта дазволіць павялічыць агульную колькасць наведвальнікаў да 12 мільёнаў у год.

Пры гэтым, пакуль натоўпы збіраюцца ля «Моны Лізы», іншыя ўнікальныя калекцыі, напрыклад, егіпецкіх старажытнасцей, застаюцца амаль пустымі.

Адкуль узяць грошы?

Улічваючы напружаны стан дзяржаўных фінансаў Францыі, Макрон паабяцаў, што праект, які ўжо атрымаў назву «новы рэнесанс Луўра», будзе фінансавацца за кошт продажу квіткоў, ахвяраванняў, продажу сувеніраў і ліцэнзійных збораў ад філіяла Луўра ў Абу-Дабі.

Аднак эксперты ставяцца да гэтага скептычна. Летась чысты прыбытак Луўра склаў усяго 19 мільёнаў еўра, што катастрафічна мала для праекта коштам 800 мільёнаў, які, хутчэй за ўсё, яшчэ падаражэе.

Плануецца, што наведвальнікі не з краін ЕС будуць плаціць за ўваход больш. Гэты крок накіраваны на павелічэнне даходаў, паколькі дзяржава скарачае сваю падтрымку, якая летась склала 68% бюджэту Луўра (для параўнання, у 2019 годзе, да пандэміі, было 58%).

Цэны на квіткі ўжо выраслі на 30% да 22 еўра, хаця для моладзі і школьных груп уваход застаецца бясплатным.

Каб знайсці грошы, кіраўніцтва Луўра пачало актыўна заляцацца да багатых донараў з ЗША і Японіі, ладзячы для іх закрытыя вечарыны і прыватныя прагляды. Гэта выклікае крытыку ў Францыі, дзе дзяржава гістарычна гарантавала роўны доступ да мастацтва для ўсіх.

Прадстаўнікі прафсаюзаў вітаюць паляпшэнне ўмоў для наведвальнікаў, але асцерагаюцца наступстваў: «Мы знаходзімся ў працэсе стварэння музея для багатых».

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый12

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць