Грамадства2121

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Вядомаму беларускаму спеваку было 78 гадоў. Пра смерць паведамілі яго блізкія ў фэйсбуку.

Памёр Еўдакімаў раніцай 22 жніўня. Прычына смерці не называецца.

«Дзякуй вам, дарагія гледачы, слухачы за любоў да творчасці вялікага артыста, за ўвагу і апладысменты! Дзякуй, дарагія падпісчыкі, за добрыя словы і пажаданні, якія вельмі падтрымлівалі Яраслава, давалі сілы і веру, што праспявана шмат прыгожых песень і жыццё пражыта нездарма!» — напісалі блізкія артыста.

На выбарах-2001 у Беларусі спявак падтрымаў апазіцыйных кандыдатаў, пасля чаго яму фактычна забаранілі працу ў Беларусі і яму давялося з'ехаць у Расію.

Але і там ён не маўчаў. У 2017 годзе ў інтэрв'ю Ленінградскаму абласному інтэрнэт-тэлебачанню спявак абвінаваціў расейскія ўлады ў развязванні вайны на паўднёвым усходзе Украіны:

«Я лічу, што гэта трагедыя страшная. Я абвінавачваю ва ўсім Крэмль, Пуціна, гоп-кампанію крамлёўскую. Украінцы ім ніколі гэтага не даруюць. Яны загубілі маладыя жыцці, каля 10 000 чалавек. За што? За што? За што? Што, ім Данбас патрэбны? Крым патрэбны?»

Еўдакімаў таксама не раз выказваў думку, што прэзідэнты не павінны кіраваць краінамі больш за два тэрміны.

У 2023 годзе яго заўважылі ў Беларусі: на відэа, якое апублікаваў спявак, ён ходзіць па Мінску каля набярэжнай Свіслачы ў парку Горкага.

Яраслаў Еўдакімаў нарадзіўся ў 1946 годзе ва ўкраінскім Роўне ў турме: яго маці была рэпрэсаваная як украінская нацыяналістка, а затым высланая ў Нарыльск. Дзяцінства Яраслаў правёў у дзеда ў вёсцы Корысць у Ровенскай вобласці. Музычную кар'еру пачаў у Днепрапятроўску, спяваючы ў рэстаране і паралельна працуючы на заводзе. Там жа пазнаёміўся з другой жонкай (першую кінуў, не пражыўшы і месяца), якая была беларускай, і пераехаў у Мінск.

У 1975 годзе Еўдакімаў прайшоў праслухоўванне ў Мінскай філармоніі. У Мінску і ўзышла яго зорка. 

У 1980 годзе ўзяў удзел ва ўрадавым канцэрце, на якім прысутнічаў кіраўнік БССР Пятро Машэраў. Былога партызана Машэрава скарыла песня «Поле памяці» аўтарства Леаніда Захлеўнага і Уладзіміра Някляева. Машэраў распарадзіўся аб прысваенні Еўдакімаву звання заслужанага артыста БССР. У 1987-м ён атрымаў званне народнага артыста.

Яраслаў Еўдакімаў, хоць сам не беларус, шэдэўральна выканаў многія песні на словы Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. На жаль, многія іх нават не чулі, бо ў лукашэнкаўскія часы і Някляеў, і Бураўкін, і сам Еўдакімаў трапілі ў чорныя спісы. У выніку канец жыцця гэтага таленавітага спевака прайшоў не ў Беларусі.

Каментары21

  • Алла
    22.08.2025
    Ведьмi шкада!
  • Андрусь
    22.08.2025
    Фантазёры, чаму вы жывяце расійскім светаўспрыманнем? Я, узгадваючы Яраслава Еўдакімава, прыгадваю радкі "тваё каханне да мяне, тваё каханне да мяне і да цябе маё каханне" з хіта "Замова", а не тое расійкскамоўнае фантазёрства.
    Шчырыя спачуванні ўсім, хто ведаў спадара Яраслава. Прыстойны быў чалавек, хоць і з няпростым лёсам. Адкрыта асудзіў гвалт і вайну.
    Адрозна яд ягонага земляка, таксама ўкраінца Анатоля Ярмоленкі з Ладыжына Вінніцкай вобласці, які выплясвае ў маскве і падлізвае лукашэнку словамі "слухай бацьку".
  • Голас дзяцінства
    22.08.2025
    Любімая песня дзяцінства з радыёкропкі. Яраслаў Еўдакімаў - Завіруха
    https://m.youtube.com/watch?v=l1NiyfmOQbA

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць