Свет33

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны

Пасля пераезду ў Расію ён узначаліў міжнародную сетку «Радыё Спутнік», быў даверанай асобай Пуціна.

Кірыл Вышынскі. Фота: Duma.gov.ru

Памёр 58-гадовы расійскі прапагандыст Кірыл Вышынскі, якога Украіна абвінавачвала ў дзяржаўнай здрадзе. РІА Навіны паведамляюць, што ён памёр у Маскве пасля цяжкай хваробы.

У 2018 годзе Вышынскага арыштавала Служба бяспекі Украіны. Прапагандыста, які на той час узначальваў «РІА Навіны — Украіна», абвінавачвалі ў дзяржаўнай здрадзе. У 2019-м Вышынскага перадалі Расіі ў рамках абмену зняволенымі паміж Расіяй і Украінай.

Пасля пераезду ў Расію Вышынскі быў выканаўчым дырэктарам медыягрупы «Россия сегодня», членам Рады па правах чалавека пры Пуціне.

З кастрычніка 2023 года ён стаў галоўрэдам «Радыё Спутнік». У 2024 годзе на выбарах быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна

Вышынскі быў узнагароджаны Расіяй медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені і медалём «За вяртанне Крыма».

Каментары3

  • Саакашвили
    23.08.2025
    Просроченного пропагандиста выкупили. Надо смотреть на сроки годности перед покупкой
  • Я
    23.08.2025
    Саакашвили, где таких *** как Вы выращивают....

    [Зрэдагавана]
  • Дазволілі
    23.08.2025
    Малайцы, што замест эўфемістычнага "z-прапагандыст" сталі пісаць "расійскі прапагандыст".

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць