Грамадства

Лявончык патлумачыў, чаму рассварыўся з Зазулінскай

У інтэрв'ю «Нашай Ніве» кіраўнік фонду «Байхэлп» Аляксей Лявончык растлумачыў сутнасць сваіх рознагалоссяў з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгай Зазулінскай.

Вольга Зазулінская

«НН»: Кажуць, што Вольгу Зазулінскую на пасаду «міністаркі» ў Кабінет прапаноўвалі вы са Стрыжаком, разлічваючы, што будзе даволі проста з ёй працаваць, але пасля шляхі разышліся.

АЛ: Гэта была пазіцыя службы хуткай гуманітарнай дапамогі, што прапанаваць Зазулінскую на гэту пасаду ў Кабінет будзе карысна ў цэлым для сектара. У Вольгі ёсць пэўны досвед працы ў гуманітарным сектары, і мы тады палічылі, што гэта чалавек на сваім месцы. «Байхэлп» ніколі не атрымліваў ніякай грашовай дапамогі ад Кабінета ці дапамогі з падачай на гранты. Прадстаўнік адной з арганізацый службы гуманітарнай дапамогі ў Кабінеце нам проста спрашчаў камунікацыю на тэму «каму, дзе, што і як дапамагаць». 

У «Байхэлп» ёсць два інтарэсы: каб былі грошы на дапамогу нашым мэтавым групам і каб мэтавая група ведала, куды звяртацца. Вось у другім моманце Вольга Зазулінская магла нам дапамагчы — інфармаваць.

«НН»: А ў чым не спрацаваліся ў выніку?

АЛ: Думаю, што ў нас розныя падыходы. Ёсць арганізацыі вялікія, кшталту нас ці «Байсола». І ёсць арганізацыі больш нішавыя. Тут нічога кепскага ці добрага няма — яны прывыклі працаваць пэўным чынам, мы прывыклі працаваць іншым чынам. І на жаль, гэта прывяло да таго, да чаго прывяло. 

Я нават не зразумеў, калі ў нас з Зазулінскай пачаўся разлад. Я зразумеў гэта, калі мы проста ўжо пачалі размаўляць на павышаных танах. Мы імкнуліся дапамагчы як мага большай колькасці людзей у рамках нашай мэтавай аўдыторыі. Калі ёсць рэсурс, каб гэта зрабіць, я лічу, што мы павінны выкарыстаць яго.

Калі ў цябе ёсць магчымасць атрымаць 100 тысяч адкульсьці і накіраваць іх на палітвязняў, я прыхільнік падыходу «бярэм і накіроўваем». У некаторых нашых партнёраў падыход трошкі іншы. Яны не гатовыя браць вялікія сумы і маштабаваць свае аперацыі. Яны хочуць заставацца на тым узроўні, які ў іх ёсць, то-бок дапамагаць, умоўна кажучы, больш вузкай нішы, меншай колькасці людзей, таму што для іх так камфортна. Гэта іх справа. «Байхэлп», я лічу, павінен маштабавацца. У арганізацыі Вольгі не было такога жадання.

Зноў жа, fair enough (даволі справядліва. — НН). Кожны працуе па сваіх пратаколах.

Але яны чамусьці палічылі тое, як мы працуем, нейкай небяспечнай, непарадачнай практыкай. Гэта маё разуменне. 

На жаль, з Вольгай Зазулінскай у нас занадта вялікая розніца падыходаў.

Зноў жа, падкрэслю, я з павагай стаўлюся да права кожнай арганізацыі займацца дапамогай у той колькасці і з той хуткасцю, якія яны лічаць камфортнымі. Але, калі ласка, не прымушайце нас рабіць гэта так, як вы лічыце для сябе камфортным. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць