Літаратура22

Выйшла перавыданне «Дзікага палявання» Караткевіча па-ангельску

Кнігу выпусціла англа-нідэрландскае выдавецтва Glagoslav.

Заснаванае выхадцам з Львова, яно спецыялізуецца на перакладах са славянскіх моваў.

Раман публікуецца ў старым перакладзе, зробленым у свой час Mary Mintz для савецкага выдавецтва Raduga. Будзем чакаць водгукаў ад тых, хто прачытаюць кнігу, ці выпраўленыя там хібы ранейшага выдання. Як зазначае ў Фэйсбуку журналіст і перакладчык (і рэдка пішучы, але выбітны паэт) Аляксей Знаткевіч, які чытаў першавыданне, пераклад непаскудна чытаецца, але мае і хібы. І падае камічны прыклад, калі страва «губы лася» перакладаюцца як «губы ласося». Ласосі то ў рэках Беларусі сапраўды вяліся, але ж есці іх губы... ммм... прыкравата.

«Дзікае паляванне караля Стаха» — гэта містычны трылер на гістарычным тле, — пішацца ў анатацыі кнігі на сайце выдавецтва. — Ёсць у ім і разважанні пра лёс сваёй нацыі, — зазначаюць выдаўцы. — Ад першых старонак чытач пагружаецца ў атмасферу вусцішы перад фатумам. Трывога агортвае яго, калі ён разам з Беларэцкім на балотах сустракае дзіўных людзей, якія аказваюцца вар’ятамі ці пераляканымі або носьбітамі важных таямніц, а часам звычайнымі небаракамі».

Glagoslav Publications прадае кнігу як на паперы ў мяккім і цвёрдым пераплётах, так і ў электронным выглядзе. Цана выдання ў цвёрдай вокладцы складае 25,5 фунта, у мяккай — 18,8 фунта, у электронным выглядзе — 9,95 фунта.

Glagoslav — адзінае на Захадзе англамоўнае выдавецтва, якое сёння праяўляе рэгулярную цікавасць да беларускай літаратуры. Раней у ім выйшла кніга Алеся Адамовіча, цяпер яны робяць пераклад «Рыбінага горада» Наталкі Бабінай.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць