Свет55

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы

Федэральная траса М-11 перакрытая ў Цвярской вобласці, паведамілі відавочцы выданню «Осторожно, новости». Паводле даных карт Google, дарога перакрытая на працягу некалькіх дзясяткаў кіламетраў вакол рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі.

Рух па платнай трасе перакрыты ў абодвух напрамках. У раёне вёскі Каломна ў Цвярской вобласці ўтварыўся затор. Супрацоўнікі ДПС не тлумачаць прычыну перакрыцця, расказалі відавочцы.

Перакрыццё дарогі зафіксаваў картаграфічны сэрвіс Google, які абагульняе афіцыйныя даныя аб руху і інфармацыю ад карыстальнікаў. Паводле сэрвісу, інфармацыя пра перакрыццё была пацверджана прыкладна а 11‑й гадзіне.

Перакрыты ўчастак, адзначаны на картах Google, мае працягласць каля 90 км. Ён праходзіць праз раён, дзе знаходзіцца афіцыйная рэзідэнцыя Пуціна на Валдаі.

Паводле даных Google, рух будзе перакрыты да 17:00.

Расійскія сэрвісы «Яндэкс Карты» і 2GIS не паведамляюць пра перакрыццё трасы, аднак фіксуюць затор у раёне Каломны, дзе, паводле Google Maps, пачынаецца перакрыты ўчастак. 2GIS таксама адзначае затор у раёне горада Акулаўка, дзе, згодна з картамі Google, перакрыццё заканчваецца.

На пачатку чэрвеня стала вядома пра з'яўленне сетак над паркоўкамі грузавікоў у Валдайскім раёне Наўгародскай вобласці. Заснавальнік даследчай групы Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў выказаў меркаванне, што яны патрэбныя для прадухілення паўтору аперацыі «Павуцінне», калі беспілотнікі ўзляталі з грузавікоў.

Каментары5

  • Ракетчык
    26.06.2026
    Дык у Озёрным базуецца ракетная вайсковая частка стратэгічнага прызначэння. Каля Выползово. Мо там нешта здарылася?
  • Просто
    26.06.2026
    Дед Кабай едет...
  • Отключен
    26.06.2026
    Рэтранслятар, как будто в Польше было по другому... Но да вашей секте свидетелей карты поляка бесполезно что либо объяснять.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць