Меркаванні1313

Шэйман на чале Кіраўніцтва справаў прэзідэнта: курс на бізнэс-імперыю

21 студзеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў Віктара Шэймана кіраўніком справаў прэзідэнта, вызваліўшы яго ад пасады памочніка прэзідэнта па асаблівых даручэннях.

1. Шлейф

Віктар Шэйман пачынаў з сілавых структур, але і пасады на мяжы з бізнэсам яму не ў навінку. Напрыклад, у 2009 годзе ён стаў памочнікам прэзідэнта па асаблівых даручэннях у структуры дзяржсакратырыята Рады Бяспекі. І з гэтай пасады курыраваў далікатныя праекты ў Венесуэле (пры гэтым сеў у турму Шаўцоў з Трастбанка і «Белзамежбуда»), але не толькі ў Венесуэле.

Увогуле ж, Віктар Шэйман першы раз застаецца ў блізкім коле Аляксандра Лукашэнкі-прэзідэнта нязменна ад 1994 году, калі стаў памочнікам прэзідэнта адразу пасля ягонага абрання (а на этапе выбарчай кампаніі быў у «Мэрсэдэсе» Лукашэнкі пад Лёзнам). Пасля таго Шэйман бываў і ў крэсле кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, і сакратара Рады Бяспекі, і генеральнага пракурора.

Пра вагу Шэймана як памочніка сведчыць той факт, што ў 2010 годзе ён выехаў з Масквы ў Менск на хуткасці 140 км/г джыпам Toyota Land Cruiser са спецсуправаджэннем міліцэйскага картэжу.

У 2010 годзе Шэйман прысутнічаў на нарадах у Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях правядзення «прэзідэнцкіх выбараў», пасля якіх здарыліся арышты й пагром апазіцыі.

На якой бы пасадзе Шэйман ні сядзеў, яго ўсюды баяцца. Злавесны шлейф цягнецца з 1999 года, калі ў бытнасць Шэймана дзяржсакратаром Рады Бяспекі (1995–2000) зніклі без слядоў генерал Захаранка, а таксама Ганчар і Красоўскі. Расследаванне гэтых гучных злачынстваў ішло ў часе генпракурорства Шэймана. На гэтую пасаду яго прызначылі ў 2000-м. Вінаватыя ў тых злачынствах дагэтуль не пакараны.

2. Зорка Карабоба

На парадным кіцелі Шэймана ордэнаў і медалёў як у Брэжнева.

У Леаніда Брэжнева было 16 савецкіх ардэноў і 22 медалі, а таксама 52 замежныя ўзнагароды. На кіцелі Шэймана можна налічыць больш за 40 медалёў і знакаў, праўда, меншага ўзроўню, чым у Брэжнева.

Апошнім, у 2012 годзе, Шэйман атрымаў венесуэльскі ордэн «Зорка Карабоба».

3. Кампрамат

Кампрамат на Віктара Шэймана публікаваў у сваім блогу палітэмігрант Алег Алкаеў.

У Алкаева быў змешчаны рапарт былога міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава да Аляксандра Лукашэнкі. У ім Навумаў паведамляе пра грамадзянскую жонку Шэймана Саўчанку, якая нібыта купіла сабе дыплом аб вышэйшай адукацыі, а таксама набыла некалькі кватэр і катэджаў у Мінску і Мінскім раёне.

Прыводзіцца расшыфроўка тэлефонных размоваў, якія, калі верыць публікацыі, вялі Шэйман з дырэктарам рынку «Ждановічы» Яўгенам Шыгалавым. Гэта было ў час, калі супраць Шыгалава распачалі крымінальную справу.

Тыя звесткі Алкаеў мог атрымаць аб беглага капітана Дудкіна, колішняга памочніка міністра Навумава.

Ці дакладныя гэтыя звесткі, няма пэўнасці. У еўрапейскай традыцыі публічнае абвінавачванне вымагае публічнага адказу. У выпадку Шэймана такога адказу не было.

Дарэчы, у свой час, а менавіта ў 1999 годзе суд задаволіў зыск Дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Віктара Шэймана да газеты «Навіны» й журналіста (былога контрразведчыка) Сяргея Аніські памерам 15 млрд рублёў. Гаворка была пра багаты дом, які, напісала газета, нібыта належыць бацькам Шэймана, а на справе — не. У выніку непамернага штрафу «Навіны» перасталі выходзіць.

4. Шлях ва ўладу

Дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі Шэйман быў абраны ў 1990 годзе ў Брэсце, дзе служыў. Ён перамог у акрузе, да якой належала шмат вайсковых частак, на выбарах, што былі часткова свабоднымі. Ён перамог тэатральнага рэжысёра Рыгора Бакіевіча, кіраўніка рэгіянальнай структуры Народнага Фронту. Палітычная кар’ера Бакіевіча паспяховага працягу не мела.

А нарадзіўся Віктар Шэйман ў вёсцы Салтанішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта самы-самы паўночны захад краіны, гістарычная Віленшчына. Воранаўскі раён — раён з найбольшым у краіне працэнтам этнічных палякаў. Гэта таксама зона (Шчучын, Воранава, Іўе, Ліда, Смаргонь), якая ў 1994 годзе галасавала за Пазняка, а не за Лукашэнку.

Назва вёскі паказвае, што засноўвалі яе татары, але суфікс «-ішк-» балцкі.

А вось прозвішча Шэйман ніякае не габрэйскае. Яно даволі частае ў тых краях. Быў такі мовазнавец Чэкман, ёсць гандбаліст Ацьман, гісторык Радаман. На Навагрудчыне ёсць вядомы татарскі род Бляхманаў.

5. Чалавек-пасада

Аляксандр Фядута ў свой час напісаў, што Шэйман мяняе пасады, але не мяняе ўплыву. На якую б пасаду ён ні прыйшоў, яна становіцца ўплывовай. Бо ягоны кантакт з Лукашэнкам на любой пасадзе застаецца вельмі цесным. Самы верны паплечнік, для асаблівых даручэнняў. Гэта і дае падставу думаць, што з ягоным прыходам Кіраўніцтва справаў прэзідэнта атрымае новыя задачы. І маёмасць?

Каментары13

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць