Спорт88

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце

«Фінал будзе падобны да сапраўднага феерверку. Гэта будзе нешта неверагоднае», — сказаў прэзідэнт ФІФА

Фота: Jacquelyn Martin / AP

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна назваў чэмпіянат свету 2026 года найлепшым турнірам у гісторыі, піша sports.ru.

«Фінал будзе падобны да сапраўднага феерверку. Гэта будзе нешта неверагоднае. Свет нібы спыніцца, і тры мільярды чалавек убачаць, чым завершыцца гэты чэмпіянат свету.

Чэмпіянат свету атрымліваецца сапраўды цудоўным, унікальным і неверагодным. Тут гуляюць найлепшыя футбалісты, найлепшыя зборныя, стадыёны запоўненыя, а ўсюды пануе сапраўднае свята.

Свет спыняецца і глядзіць. Гэта найлепшы чэмпіянат свету ў гісторыі — калі ўлічваць і мінулае, і сучаснасць. Акрамя таго, ён рыхтуе нас да будучыні. Я ўяўляў, што турнір будзе маштабным, але не настолькі. Не такога размаху, не з такой атмасферай, святам і энергіяй.

Ва ўсім свеце пануе шчасце. Вядома, калі ты прайграеш, табе сумна, але людзі прыехалі з усіх куткоў планеты, каб святкаваць футбол. У нас не было інцыдэнтаў. Сюды прыехалі людзі з усяго свету, і ўсе яны святкуюць футбол.

На турніры згулялі ўсе чэмпіёны, але з'явіліся і новыя каманды, і новыя краіны. Мы ўбачылі гісторыі, якія здольны напісаць і ператварыць у легенду толькі футбол», — сказаў Інфанціна.

Сёння апоўначы па беларускім часе адбудзецца матч за 3‑е месца паміж Англіяй і Францыяй.

Заўтра а 22‑й гадзіне ў Іст-Рутэрфордзе фінал Іспанія — Аргенціна.

Сёлета ўпершыню ў чэмпіянаце свету па футболе ўзялі ўдзел 48 камандаў. З 1982 па 1994 год удзельнічалі 24 зборныя, а з 1998 года — 32 зборныя.

Але Інфанціна заявіў, што, магчыма, у будучыні ў чэмпіянаце свету будуць удзельнічаць 64 зборныя (зараз ФІФА налічвае 211 зборных).

Каментары8

  • Інга
    18.07.2026
    Асабліва Украіна, Беларусь, Рпсія, Іран, Венесуэла.
  • Шайбу ў зубы
    18.07.2026
    Што гэтая Інфанціліна ведае пра шчасце? Толькі колькі лямаў сабе ў кішэню пакладзе.
  • Жвір
    18.07.2026
    Гэтая постаць не адпавядае сваёй пасадзе, яму на базары рыбай гандляваць, а не ФІФА ўзначальваць. Інфанціна, гэта й ёсьць тая лыжка дзёгцю на мундыялі.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая33

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць