Навука і тэхналогіі88

Мінскі выкладчык распрацаваў бел-чырвона-белыя шпалеры для Android

Цяпер можна зладзіць невялікую віртуальную рэвалюцыю ў сваім смартфоне, які працуе на Android: на GooglePlay з’явіліся першыя 3D бел-чырвона-белыя шпалеры.

У адрозненне ад нацыянальнага сцяга, на гугл-маркеце даволі даўно існуе чырвоны-зялёны3D-сцяг і мае нямала карыстальнікаў.

Стварыць канкурэнцыю чырвона-зялёнаму ў мабільніках наважыўся 28-гадовы выкладчык тэхнічных дысцыплін Аляксей, які за некалькі вечароў з дапамогай сябра напісаў просты бясплатны дадатак.

Мноства такога кшталту заставак абсалютна рознага ўзроўню і якасці даўно існуюць амаль для ўсіх настольных OS: для мабільных жа ўсё толькі пачынаецца.

«У школе мяне вучылі любіць і паважаць нашу гісторыю, Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг. Цяпер зацікавіўся праграмаваннем пад Android, і захацелася зрабіць нешта некамерцыйнае, сацыяльнае, для душы», — кажа хлопец.

Сцягнуць шпалеры можна тут.

Беларускія праграмісты актыўна ствараюць бясплатныя дадаткі пад Android, якія арыентаваныя на нашую мясцовасць: існуе нават пакет для перакладу ўсёй сістэмы на беларускую. З iOS не ўсё так аптымістычна, у ім дагэтуль няма беларускай раскладкі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць