Здарэнні6262

«Трымаў мёртвае дзіця за ножку і біў аб падлогу»

26 студзеня ў Жодзіне было здзейснена жудаснае забойства. Cужыцель бабулі двухгадовага дзіцяці перарэзаў яму горла. Дваіх маладых фельчараў, выкліканых на месца здарэння, на парозе сустрэў «звер у чалавечым абліччы, які трымаў мёртвае дзіця за ножку і біў аб падлогу». «Што ў гэты момант перажылі мае калегі, толькі богу вядома. Гэта жах», — расказвае фельчар Аляксандр Валчанін.

Валчаніна выклікалі на месца трагедыі, каб канстатаваць смерць дзіцяці. Там ужо працавалі брыгады «хуткай».

«Яму не больш за 50 гадоў. Гэта сужыцель той бабулі: ёй таксама не больш за пяцьдзясят. Дзеці прынеслі сына, каб бабуля яго паглядзела. Яна вымыла ўнука, памяняла памперс. Але хлопчык пачаў плакаць — хацеў да мамы».

На дзіцячы плач гаспадар зрэагаваў зусім не па-людску. Ён схапіў нож і перарэзаў нявіннаму дзіцяці шыю».

Бабулі ў гэты час не было побач. Калі яна ўбачыла, што адбылося, то схапіла нож і парэзала сужыцелю шыю.

Мужчына сам патэлефанаваў у «хуткую» і паведаміў, што ў яго кроў ідзе.

Па словах Валчаніна, сям’я была сярэдняй — нічым не вылучалася, не п’яніцы.

У жодзінскай міліцыі пацвердзілі, што ў нядзелю быў затрыманы мужчына, які падазраецца ў забойстве хлопчыка 2011 года нараджэння. Дзіця памерла ад нажавых раненняў. Міліцыя адзначае, што хлопчык — унук гаспадыні хаты, у якой адбылося забойства, а падазраваны — сужыцель кабеты.

Каментары62

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць