Грамадства5050

«Двое ў швэдрах расійскага клуба прапанавалі мне за 500 іхніх рублёў спець гімн Расеі»

Як жыхары Мінска ставяцца да расійскіх турыстаў? — «Обліко Морале».

«Рускі вырываецца за мяжу ў нейкім ап’яненні — сэрца насцеж, язык развязаны, — прускі жандарм у Лаўцагене нам здаецца чалавекам, Кенігсберг — вольным горадам».
Менавіта так яшчэ ў ХІХ стагоддзі рускі філосаф Аляксандр Герцэн апісваў паводзіны сваіх суайчыннікаў за мяжой.
Прайшло амаль 200 год, але ж расейцаў сёння цяжка назваць ідэальнымі турыстамі. З тых ці іншых прычынаў іх лёгка пазнаюць у розных кутках свету.

Вядома, «мае манета і той бок, і гэты»: у Расеі жыве шмат інтэлігентных і прыемных людзей, якія самі не разумеюць сваіх землякоў кшталту тых, што крычаць: «Тагі-і-іл!» — у вядомай усім перадачы.

Нядаўна я наведаў хакейны матч: мінскае «Дынама» прымала адзін з наймацнейшых клюбаў КХЛ. Яшчэ да пачатку гульні я трапіў у сітуацыю, якая цалкам мяне шакавала.

Два аматары хакея ў швэдрах расійскага клуба прапанавалі мне за 500 іхніх рублёў спець гімн Расеі (маўляў, вы браты-беларусы ўсе ведаеце наш «Союз нерушимых.«). Хлопцы чакалі, што абарыген кінецца на іх купюру і трымалі напагатове сваю мабільную прыладу, каб зрабіць цікавы ролік. Я далікатна адмовіў і даў зразумець, што такія прапановы лепш рабіць на сваёй Радзіме.
Ці б рызыкнулі яны так запытацца ў Рызе, Вільні ці Кіеве? Здаецца, што нет.

У нашай краіне расейцы адчуваюць сябе найвальней.
Як маеш тут грошы — рабі што хочаш. Хто з нас не бачыў машын з расійскімі нумарамі на бруку каля ГУМа? Хто не чытаў пра жаданне збудаваць хмарачос замест вакзала-помніка? А перадумалі — можна не будаваць, нягледзячы на дамову, як у выпадку з Мінск-city. Усё роўна ўсе будуць маўчаць — «такія яны, беларусы».

Але ж як беларусы ставяцца да турыстаў з «краіны-суседкі»? Каб гэта высвятліць, «Наша Ніва» зладзіла невялічкае «апытаннечка».
Мы запыталі жыхароў сталіцы сінявокай: «Як вы ставіцеся да турыстаў з Расеі? Ці адрозніваюцца яны чымсьці ад нас?». Адказы былі наступныя.

— Вядома адрозніваюцца, мы больш еўрапейская краіна.

— Гістарычна склалася так, што мы павінны любіць такіх турыстаў. Правільна гэта ці не — не ведаю.

— Адрозненні ёсць, але невялікія. Мы амаль што аднолькавыя па менталітэце.

— Я большую частку жыцця пражыў у Віцебску. Туды прыязджае шмат расейцаў — граніца побач. Стаўлюся да іх вельмі добра, як да беларусаў.

— Я не люблю нахабства і «пантоў», таму не вельмі добра. Але ж сярод іх ёсць добрыя і прыемныя людзі.

— У мяне шмат знаёмых з Піцера, дык яны да нас падобныя: такія ж культурныя і сціплыя.

— Стаўлюся станоўча

— Іх тут апошні час зашмат. Асабліва ў казіно. Я, шчыра кажучы, больш турыстаў з Еўропы люблю пабачыць.

— Грошай шмат, а культуры няма.

— Пытанне з нагоды угодак паўстання? Не ведаю: моладзь прыемная, нічым ад нас не адрозніваюцца.

— Не вельмі добра: працую афіцыянткай у кавярні ў цэнтры. Шмат пакідаюць «на гарбату», але ж паводзяць сябе агідна.

Асабліва мне прыемна бачыць розных турыстаў на вуліцах Мінска. Усё адно: ці гэта французы каля праваслаўнай Катэдры, ці гэта расейцы каля Чырвонага касцёла. Але ж пры гэтым, хацелася каб усе памяталі пра залатое правіла турыста, якое 3 мая 2012 года нагадала ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі ў сваім звароце да расейскіх кіроўцаў на нашых дарогах: «Адчувайце сябе як дома, але не забывайце, што вы ў гасцях».

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы14

«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі11

Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран5

«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі11

Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга14

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску2

Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?3

«Хтосьці ў кіраўніцтве сілавікоў вырашыў вывесці Бялюціна са «справы Аўтуховіча» і выкарыстаць іначай»3

Зяленскі падтрымаў Азербайджан у канфлікце з Расіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць