Грамадства

Расея пачынае новую газавую вайну з Беларусьсю

Расейская прэса камэнтуе чарговы віток нафтагазавага канфлікту Расеі і Беларусі.

«Расія пачынае новую газавую вайну з Беларуссю» — так пачынае матэрыял «Адключальны манеўр» газета «КоммерсантЪ». Выданне зазначае, што Беларусь «у першым паўгоддзі аплачвала 55% кошту газу з умовай пагашэння астатніх 45% ($456,16 млн.) да 23 ліпеня. Аднак у гэты дзень гэтыя грошы ў «Газпром» не паступілі». «У расійскай газавай манаполіі ўпэўнены, што ў беларусаў грошы ёсць. У чэрвені ААТ «Белтрансгаз» атрымала $625 млн. ад «Газпрома» ў якасці аплаты за 12,5% акцый ААТ. Апрача таго, пачынаючы з 1 студзеня 2007 года «Белтрансгаз» збірае з беларускіх прамысловых спажыўцоў $140 за 1 тыс. куб. м газу, а «Газпрому» на працягу паўгода вяртаў толькі $55. «Мы ведаем, што грошы захоўваюцца на спецрахунку ў Нацбанку, аднак улады Беларусі не дазваляюць «Белтрансгазу» выкарыстоўваць свае накапленні для разлікаў з «Газпромам», — сцвярджае крыніца Ъ у «Газпроме», — піша газета.

«Дагэтуль Мінск разлічваў на тое, што Масква выдасць «братам‑сябрам» крэдыт у 1,5 млрд. дол., якія і павінны пайсці на аплату даўгоў перад «Газпромам». Урад ужо ўхваліў выдачу крэдыту — пра гэта заявіў кіраўнік Мінфіна Аляксей Кудрын. Але для таго каб перадача грошай адбылася, неабходна ўнесці папраўкі ў бюджэт Расіі. Поўны пакет паправак будзе канчаткова падрыхтаваны толькі ў кастрычніку, а значыць, у найбліжэйшыя тры месяцы Беларусь мусіць сядзець на мізэрным газавым пайку», — піша «Московский комсомолец».

«Цяпер беларускія чыноўнікі вырашаюць, як адрэагаваць на гэтыя заявы кіраўніцтва прадпрыемства («Газпрома». — БелаПАН.), бо, паводле іх слоў, скарачэнне паставак стала для іх поўнай нечаканасцю. Аднак прадстаўнікі «Газпрома» заявілі, што ў Беларусі ёсць час адаптавацца да новых умоў і знайсці шляхі выйсця з газавага крызісу, бо спажыванне газу ў краіне ў летні перыяд стабільна зніжаецца», — зазначае інтэрнет‑выданне «Ytro.ru».

«Улічваючы вопыт расійска‑беларускіх адносін у нафтагазавай сферы, цалкам можна чакаць, што «далейшым крокам» Аляксандра Лукашэнкі будзе перакрыццё транзіту расійскага газу цераз тэрыторыю Беларусі», — прагназуе «Газета.ru».

«Прэзідэнт Беларусі разлічвае расцягнуць канфлікт да расійскай перадвыбарнай кампаніі 2008 года, — мяркуе намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра палітычных тэхналогій Аляксей Макаркін. — Маўляў, нападкамі на Беларусь у перадвырабны перыяд расійскія ўлады будуць апасацца сябе скампраметаваць у вачах грамадскасці, і тут Беларусь зможа штосьці выйграць». Аднак палітолаг перакананы, што Лукашэнка памыляецца: «Ён праецыюе на цяперашні час перыяд 90‑х гадоў. Уладам тады было неабходна падтрымліваць імідж «аднавіцеля СССР», каб пазбавіцца амплуа разбуральнікаў імперыі. Таму Расія і падладжвалася пад краіны СНД, у тым ліку і пад Беларусь». Але цяпер сітуацыя змянілася: Уладзіміру Пуціну не трэба пазбаўляцца нейкага негатыўнага іміджу, і яго пераемніку гэта не трэба будзе. «Таму Лукашэнка вельмі памыляецца, калі разлічвае, што ў перыяд перадвыбарнай кампаніі Расія не асмеліцца выстаўляць Беларусі ўмовы», — піша «Газета.ru» аб палітычных наступствах нафтагазавага канфлікту.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць