Свет33

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»

Прэм'ер-міністр Нікол Пашынян 17 чэрвеня з трыбуны парламента прыгразіў лідарам апазіцыі — кіраўніку партыі «Моцная Арменія» Самвелу Карапецяну, лідару альянсу «Арменія» Роберту Качарану і кіраўніку партыі «Квітнеючая Арменія» Гагіку Царукяну, паведамляе Армянская служба «Радыё Свабода».

Гагік Царукян. Фота: civilnet.am

Не ў першы ўжо раз сцвярджаючы, што гэтыя палітыкі набралі больш за 500 тысяч галасоў шляхам подкупу выбаршчыкаў, Пашынян заклікаў тых, хто не згодны з ягоным падыходам, выходзіць на вуліцу.

«Качаран, калужскі алігарх [Самвел Карапецян] і прабеларускі алігарх [Гагік Царукян] павінны быць знішчаныя ў сваім жа логаве. Пакуль я з'яўляюся прэм'ер-міністрам, я буду знішчаць іх адрасна, я знішчу іх адрасна! Тых грамадзян, якія не згодныя з гэтай лініяй, я заклікаю зрабіць рэвалюцыю ў Арменіі і змяніць урад. Як я і казаў у 24‑м годзе, што Карабахскі рух не будзе працягнуты, — хто не згодны, заклікаю выходзіць на вуліцу. Спыніць гэты працэс іншымі сродкамі немагчыма», — заявіў Пашынян.

Заявы Пашыняна прагучалі на фоне працяглага супрацьстаяння паміж уладамі і апазіцыяй, якое абвастрылася пасля падзей вакол Нагорнага Карабаха і спрэчак наконт будучага развіцця армянскай дзяржавы. Апазіцыйныя сілы рэгулярна крытыкуюць урад за яго палітыку ў сферы бяспекі і знешніх адносін, а прадстаўнікі ўлады абвінавачваюць апанентаў у карупцыі і выкарыстанні старых алігархічных схем уплыву.

Нядаўна ў Арменіі прайшлі парламенцкія выбары, на якіх упэўненую перамогу атрымала партыя Пашыняна «Грамадзянскі дагавор», якая атрымала ў новым парламенце больш за 60% галасоў. Палітычная сіла названага «прабеларускім алігархам» Гагіка Царукяна зусім крыху не пераадолела выбарчы бар'ер і не трапіла ў парламент.

Сувязі Гагіка Царукяна з Аляксандрам Лукашэнкам — даўнія і публічныя. У маі 2026 года бізнэсмен сказаў: «Лукашэнка — мой сябар, родны мне чалавек». Пасольства Беларусі ў Арменіі знаходзіцца не ў сталіцы, а ў сяле Арындж побач з маёнткам Царукяна. Бізнэсмену належыць доля ў беларуска-армянскім каньячным прадпрыемстве, а ў студзені 2024 года да яго прыязджаў Віктар Лукашэнка.

Адзін з падарункаў Царукяна звязаны непасрэдна з сынам беларускага кіраўніка. Падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Ерэван у 2010 годзе бізнэсмен падарыў ягонай сям’і 400‑літровую бочку каньяку «Арарат». Яе захоўваюць у падвалах Ерэванскага каньячнага завода і, паводле паведамленняў, плануюць адкаркаваць у дзень вяселля Колі Лукашэнкі, якое пакуль не адбылося.

10 чэрвеня, праз тры дні пасля выбараў, супраць Царукяна завялі крымінальную справу па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікай суме і забаранілі яму выязджаць з краіны. Адвакат палітыка лічыць пераслед незаконным і неабгрунтаваным.

Каментары3

  • Gar
    17.06.2026
    Моўная памылка. Гэта як сябра Мядведчука, Пушыліна ці Аксенава называць праукраінскім. А што там ў іх праукраінскага?
    Таму дакладней не пра беларускім, а пра лукашэнашскім, ці пра расейскім.
    Бо лука сам беларусафоб і ненавідзіць беларускую мову, культуру, гісторыю і беларускі народ. Такіх называць "пра беларускімі" памылкова. Яны пра лукашэнаўскія, прарасейскія, манекуртскія. Хто заўгодна, але не пра беларускія.
  • ну. 3% перспектыву
    17.06.2026
    "Адзін з падарункаў Царукяна звязаны непасрэдна з сынам беларускага кіраўніка. Падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Ерэван у 2010 годзе бізнэсмен падарыў ягонай сям’і 400‑літровую бочку каньяку «Арарат». Яе захоўваюць у падвалах Ерэванскага каньячнага завода і, паводле паведамленняў, плануюць адкаркаваць у дзень вяселля Колі Лукашэнкі,"

    выбачайце за інтымнае пытаннечка - а колькі коле ў 2010 годзе было год?
  • Спадар
    18.06.2026
    ну. 3% перспектыву, а зараз яму колькі?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць