Меркаванні153153

«У Польшчы парадак, а ў Беларусі бардак»

Не беднасць, не бескультур’е, а менавіта бардак! Так гэта бачыцца, калі пабываеш у суседзяў.

З 6 да 8 сакавіка давялося пабываць у Польшчы. Тым людзям, якія выязджаюць часта, вочы замыльваюцца. А я ў Польшчы не быў ад 2010 года, таму нейкія кантрасты адразу кідаліся ў вочы.

Ехаў з Брэста да Цярэспаля, стуль на аўтобусе да Белай Падляскай, а стуль бусікам да Варшавы. Гэтаксама й назад.

У бусіку сюрпрыз: у гонар 8 Сакавіка ўсім жанчынам зніжка з 27 да 20 злотых і дораць па шакаладцы.
Дзе вы ў нас такое бачылі?

Вакол дарогі чыста, у лесе і каля стаянак смецце не валяецца. Вакол матэляў, гатэляў, кавярняў прыдарожных — акуратнасць.
Шмат дабротных, сучасных катэджаў у вёсках і гарадках. Прычым не аднолькавых праектаў. Значыць, не дзяржаўныя, а людзі самі сабе будавалі.

Каля хатаў не відаць агародчыкаў з градамі, нават у вёсках. Калі і ёсць, то далей ад дома, каля поля. Не так як у нас, калі, бывае, пад самыя вокны ўсё градамі засаджана.
Значыць, людзі не нуждаюцца, не галодныя.

На вуліцах чыста, шмат дробных шыльдаў — значыць, шмат прыватнага бізнэсу.
Крамы, сэрвісы, склады, гатэльчыкі, корчмы. Выглядае, што ўсё прыватнае.

У Варшаве і ў малых гарадках на кожным прыпынку вывешаныя расклады транспарту і маршруты.
Паглядзеў і разабраўся, што куды ідзе. Ходзіць усё строга па раскладзе. Лёгка выбраць, на што сядаць. Гэта ідзе ад культуры, скажаце вы? Ды не, гэта ідзе ад парадку! Бо людзі адказваюць за сваю сферу, а не так, як у нас.

Ну, а сучасныя будынкі ў Варшаве ўвогуле не ідуць ні ў якое параўнанне ў мінскімі!
Вось там навабуды дык навабуды! Узяць хоць бы будынкі новых офісных цэнтраў і якасных жылых дамоў. Архітэктура! Прыгожа глядзіцца іх новы Нацыянальны стадыён, на якім праходзіла Еўра-2012.

Яшчэ зачапіла, што за ўсю дарогу не пачуў мату.
Не, на вуліцах «элемент» курвае, але каб у транспарце — не. Парадак!

У кіроўцаў грае не шансон, не якаясьці зубадрабільная музыка, а агульнанацыянальны канал.
Я ўжо забыў, калі ў нас у Беларусі ездзіў у транспарце, дзе б не грала агрэсіўная музыка. Чаму? Ды зноў жы таму, што бардак, што аўтапаркі і перавозчыкі не асмельваюцца нарматыўна забараніць шансон і абавязаць ставіць культурны канал.

Ну і ўсё па-польску вядома, а не на мове суседняй дзяржавы, як у нас. А ў нас — ніводзін памежнік ані мытніца ў Брэсце былі няздольныя мне два словы па-беларуску адказаць, ні туды ні назад. Ёлкі-палкі, вы ж дзяржаўныя службоўцы, а не баба Клава з лавачкі!
Што гэта за дзяржава, што не хоча ці не можа дабіцца, каб яе чыноўнікі элементарна валодалі дзяржаўнымі мовамі, я ўжо не кажу пра замежныя.

Традыцыйнае пытанне пра цэны. Прадукты каштуюць як у нас, нерухомасць разу ў паўтара даражэйшая, аўтамабілі таннейшыя, чым у нас, праезд у транспарце даражэйшы, бензін даражэйшы, камуналка даражэйшая. Заробкі і пенсіі ў палякаў разы ў два-тры большыя, чым у Беларусі.
Таму жывуць палякі разу ў паўтара лепш, груба так параўноўваючы. Але пытанне нават не ў грашовым вымярэнні. У нас багацце рассыпаецца, як пясок праз пальцы, бо скрозь абыякавасць і халтура, бо ўсюды «не сваё — не жалка», бо няма гаспадара.
Ні ў якае параўнанне не ідуць нашы калхозныя домікі ў аграгарадках і польскія сялянскія катэджы, які кожны мураваў за свае кроўныя.

У нас у Беларусі няма парадку. Пасля Польшчы гэта разумееш. У нас толькі за палітыку душаць, а за беспарадак, раздзяўбайства, халтуру ніхто не карае.

Вось і захоўваецца савецкі бардак, хоць мы ўжо 22 гады, як скінулі Савецкі Саюз. Дай бог, каб і ў нас урэшце да ўлады прыйшоў не Крыкун, а самавіты Гаспадар, каб адрадзіў еўрапейскія звычкі і ў нас.

* * *

Тыя, хто бываў у Польшчы, — Вы згодныя з аўтарам?

Каментары153

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве4

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве16

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў26

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве4

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць