Свет88

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай

Папа Леў XIV у панядзелак, 25 мая, прадставіў сваю першую энцыкліку пад назвай «Magnifica humanitas: пра абарону чалавечай асобы ў эпоху штучнага інтэлекту». «Галоўны выбар — гэта не выбар паміж «так» ці «не» тэхналогіям, а хутчэй паміж будаўніцтвам Вавілона або аднаўленнем Іерусаліма», — напісаў ён.

Папа Леў XIV. Фота: Simone Risoluti / Vatican Media via Vatican Pool/Getty Images

У сваёй першай энцыкліцы пантыфік заклікаў «раззброіць» ШІ, каб засцерагчы чалавецтва ад рызык, звязаных з гэтай тэхналогіяй. «Раззброіць» значыць не адпрэчыць тэхналогіі, а не дапусціць іх панавання над чалавецтвам», — патлумачыў сваю пазіцыю Папа.

У сваім праграмным звароце да Каталіцкай царквы Леў XIV таксама заклікаў вызваліць штучны інтэлект ад манапольнага кантролю «толькі нешматлікіх транснацыянальных карпарацый» і перасцярог ад выкарыстання гэтай тэхналогіі дзеля дасягнення геапалітычных ці камерцыйных выгад, піша Deutsche Welle.

Рызыка, паводле слоў Папы, заключаецца ў тым, што людзі будуць зведзены «да ролі звычайных вінцікаў у сістэме, скіраванай на ўсё большую эфектыўнасць».

Папа Леў выкарыстаў два біблійныя вобразы, каб апісаць выбар, перад якім стаіць чалавецтва.

«Галоўны выбар — гэта не выбар паміж «так» ці «не» тэхналогіям, а хутчэй паміж будаўніцтвам Вавілона або аднаўленнем Іерусаліма», — напісаў ён.

У Бібліі Вавілонская вежа сімвалізуе грандыёзны навязаны зверху праект, дзе рашэнні прымаюцца пад уплывам амбіцый, дзеля прыбытку любым коштам і які імкнецца ўсіх зрабіць аднолькавымі, піша Папа ў сваім тэксце. Пры аднаўленні ж Іерусаліма розныя людзі працавалі разам, каб адбудаваць разбураныя муры і вярнуцца да брацкага суіснавання, дадаў Папа.

«Невялікія, але надзвычай уплывовыя групы здольныя кіраваць інфармацыйнымі патокамі і спажывецкімі паводзінамі, дыктаваць ход дэмакратычных працэсаў і ўздзейнічаць на эканамічную дынаміку», — звярнуў увагу пантыфік.

Таму, паводле яго слоў,

«крайне важна, каб укараненне ШІ — асабліва ў тых сферах, дзе гаворка ідзе пра грамадскае дабро і фундаментальныя правы, — суправаджалася дакладнымі крытэрыямі і эфектыўнымі ахоўнымі механізмамі».

Папа прапанаваў распрацаваць «этычны кодэкс» для ШІ, заснаваны на крытэрыях агульнай сацыяльнай справядлівасці, а таксама забяспечыць рэгуляванне працэсаў апрацоўкі карыстальніцкіх даных.

Аднак, падкрэсліў ён, гэтыя меры акажуцца бескарыснымі, «калі маральныя рамкі будуць вызначацца толькі выбранымі».

Назіральнікі расцанілі гэтае выказванне як крытыку на адрас амерыканскіх тэхналагічных мільярдэраў.

У сваёй энцыкліцы Папа таксама рэзка раскрытыкаваў «культуру сілы», якая нармалізуе вайну і заахвочвае пераўзбраенне. Ён заклікаў пераадолець тэорыю «справядлівай вайны» — дактрыны, якая выкарыстоўвалася для апраўдання глабальных канфліктаў. Вайсковая сіла можа прымяняцца толькі для «самаабароны ў самым строгім сэнсе», упэўнены пантыфік.

Леў XIV таксама перасцярог ад прымянення зброі на аснове ШІ.

«Не існуе алгарытму, здольнага зрабіць вайну маральна прымальнай», — падкрэсліў ён.

Каментары8

  • ББ
    25.05.2026
    Столькі крыніц, а вы абралі расейскамоўную. Што ж.
  • так
    25.05.2026
    ии, таму нельга рабіць аўтаматычныя сыстэмы, тым больш прывязаныя да выканальных механізмаў на базе ШІ без зацвярджэння чалавекам канчатковага выніку. Плюс вынікі працы ШІ можна дадаткова правяраць фармальнымі дэтэрмінаванымі алгарытмамі.
  • Indrid Cold
    25.05.2026
    Дзякуй Богу што я католік і што Папа на баку людзей, а не бігтеху. І ніколі не папросіць маліцца за лвкашэнку ці пуйло

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць31

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram13

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА2

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-20201

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне1

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць31

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць