Грамадства2121

Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у інстаграме

«Бюро» знайшло таемны інстаграм-акаўнт Дзмітрыя Лукашэнкі. Журналісты вывучылі падпіскі ягонага профілю і даведаліся, чым цікавіцца сярэдні сын кіраўніка Беларусі ў сеціве.

Дзмітрый Лукашэнка. Крыніца: sportclub.by

Профіль быў зарэгістраваны ў верасні 2021 года ў Беларусі пад іменем Дзмітрый.

У профілю аформленыя ўзаемныя падпіскі з сямейнікамі Дзмітрыя Лукашэнкі: дочкамі Анастасіяй, Дар’яй і Аляксандрай. А таксама з жонкай Ганнай Лукашэнкай — яна мае адразу два акаўнты ў інстаграме: афіцыйны пад творчым псеўданімам Ганна Сялук і асабісты пад дзявочым прозвішчам — Ганна Гаравікова.

Яшчэ адно назіранне — вялікі спіс узаемных хакейных кантактаў менавіта з атачэння Дзмітрыя Лукашэнкі.

Сярод фаловераў Дзмітрыя Лукашэнкі журналісты знайшлі галоўнага трэнера каманды Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя Баскава, бізнэс-профіль Клуба тэніса, якім валодае ПСК, і Юрыя Шахуры. Дзякуючы «Кіберпартызанам» журналісты высветлілі, што ён быў вайскоўцам в/ч 01549 — службы бяспекі Лукашэнкі. Шахура некалькі разоў суправаджаў жонку Дзмітрыя Лукашэнкі Ганну ў замежных паездках — ён можа быць асабістым ахоўнікам клана Дзмітрыя Лукашэнкі.

Акрамя таго, Дзмітрый Лукашэнка сочыць за акаўнтамі а-ля астралагічныя парады для Авена. Сярэдні сын Лукашэнкі нарадзіўся 23 сакавіка, і паводле знака задыяка ён якраз Авен.

У сеціве Дзмітрый Лукашэнка не толькі працуе, але і адпачывае. Ён сочыць за акаўнтамі са смешнымі відэа, аглядамі тавараў з маркетплэйсаў, лепшымі момантамі кінастужак і навінамі пра жыццё зорак шоу-бізнэсу.

Асобная катэгорыя ягоных зацікаўленняў — гэта лічбавая псіхалогія. Напрыклад, ён падпісаны на паблік «Спазнай сябе» — там прапаноўваюць убачыць сябе з іншага боку і адкрыць таямніцы псіхалогіі. Таксама Дзмітрый Лукашэнка сочыць за профілем Дэніела Флэша, які прасоўвае свой унікальны метад псіхасаматычнай тэрапіі.

Ну і, вядома ж, Дзмітрый Лукашэнка працуе са сваімі фінансавымі патокамі і займаецца грашовымі афірмацыямі. У інстаграме Дзмітрый падпісаны на Сяргея Адамовіча, які сам сябе называе «архітэктарам кода душы» — вучыць разбіраць свой асабісты код даходу і пакрокавай сістэме фінансавай свабоды.

Акрамя таго, сярэдні сын Лукашэнкі сочыць за акаўнтам блогеркі Сашы Белэйр. Яна аўтарка курсу па грашовых медытацыях з гаваркой назвай Ab.money, які, на яе думку, дапамагае прыцягваць грошы ў сваё жыццё ў лёгкасці і гармоніі. Праўда, у сеціве яна праславілася, хутчэй, тым, што ейны муж — папулярны блогер Сяргей Касенка, кінуў іх немаўля ў сумёт.

Таксама Дзмітрый Лукашэнка сочыць і за навінамі ў Беларусі. Ён падпісаны на афіцыйныя акаўнты такіх дзяржаўных СМІ і паблікаў, як: БелТА, «Пул першага», «Валкавыск Life» і ONT music.

Але, як высветліла «Бюро», Дзмітрый Лукашэнка прабраўся і ў варожы лагер. Ён падпісаны на інстаграм-акаўнт @belarusnovosti2, які прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй.

Паводле беларускага заканадаўства, за «садзейнічанне экстрэмізму» (падпіску) Дзмітрыю Лукашэнку належыць як мінімум адміністрацыйнае спагнанне. Пакуль простых беларусаў паўсюдна пераследуюць за падпіскі, лайкі і рэпосты, абавязваюць плаціць штрафы або адбываць пакаранне за кратамі, узнікае пытанне: ці ўсе роўныя перад законам?

Каментары21

  • 1
    26.05.2026
    Дармаед ды гультай які любіць дарагія замежныя ау́то
  • Димон наш
    26.05.2026
    Этот лучший из лукашненок
  • каментар
    26.05.2026
    Indrid Cold, гэтаму авену, па-мойму, інтэлекта бракуе для ўлады. А так грошы любіць і сямейнік добры, нават порна не цікавіцца.

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць