Нацыянальны банк сёння прэзентаваў абноўленую купюру. Яна выходзіць у абарачэнне 1 чэрвеня.

Новая банкнота выпускаецца ў межах планавага абнаўлення дызайну і ахоўных элементаў банкнот узору 2009 года, а таксама для замены зношаных або пашкоджаных купюр на прыдатныя да абарачэння.
Што на ёй?
Факсіміле подпісу старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча абноўлена на актуальны подпіс Рамана Галоўчанкі.
Год узору «2009» заменены на год выпуску банкноты ў абарачэнне — «2026».
Пазначана назва архітэктурнага аб’екта, адлюстраванага на асабовым баку, — Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава.
Ахоўны комплекс мадэрнізаваны: дададзены дадатковы вадзяны знак-філігрань, пашырана ахоўная ніць з візуальнымі эфектамі, узмоцнена папера для павышэння зносаўстойлівасці і даўгавечнасці.


Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары