Прадстаўнік МЗС правёў шэраг сустрэч у Дзярждэпартаменце і Кангрэсе ЗША
Начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі Сяргей Рачкоў правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента і кангрэса ЗША, а таксама амерыканскай аналітычнай супольнасці. Пра сустрэчы, якія адбыліся 26–27 сакавіка ў Вашынгтоне.
У сустрэчах узяў удзел часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Алег Краўчанка.
Падчас сустрэч з кіраўнікамі рэгіянальнага і профільных офісаў Дзярждэпартамента ЗША адбыўся «адкрыты і канструктыўны абмен меркаваннямі па шырокай праблематыцы двухбаковых адносін і некаторых міжнародных тэмах».
«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых палітычных і эканамічных адносін, праблематыку правоў чалавека, міжнароднай бяспекі і нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння, барацьбы з гандлем людзьмі, глабальнага прасоўвання пытанняў гендарнай роўнасці, у тым ліку шляхам пашырэння ўдзелу жанчын у прадпрымальніцкай дзейнасці. Былі ўважліва разгледжаны магчымасці рэалізацыі сумесных гуманітарных праектаў у галіне аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва, адукацыі ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.
Рачкоў таксама праінфармаваў прадстаўнікоў Дзярждэпартамента аб працы беларускага боку па далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Дзярждэпартамент ЗША падзяліўся вопытам свайго ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі.
У сустрэчах у Дзярждэпартаменце таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Савета нацыянальнай бяспекі і Міністэрства фінансаў ЗША. Бакі дамовіліся аб далейшым абмене рабочымі візітамі з мэтай развіцця
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары