Грамадства2323

Вольгу Класкоўскую арыштавалі: яе абвінавачваюць у замаху на забойства былога мужа

Вольга Класкоўская ад 30 сакавіка знаходзіцца ў жаночай турме Окерсбэрга ў Стакгольме.
Яна абвінавачваецца ў замаху на забойства свайго другога мужа. Меру стрымання для Вольгі шведскі суд будзе разглядаць 15 красавіка.

Радыё «Свабода» распытала пра сітуацыю сябра Класкоўскай, эмігранта з Беларусі ў Швецыю Алеся Ліцвінчыка.

З ягоных словаў, інцыдэнт, які прывёў да арышту, здарыўся ў кватэры мужа, якога зваць Гёкай Безгін.

Рэч у тым, што працэдура разводу не скончылася, і Вольга мела права жыць у мужавым памяшканні.

Са старшай дачкой Класкоўскай ад першага шлюбу, Міраславай, Ліцвінчык мае «кантакт праз тэлефон». «Яна сказала, што ў яе ўсё ёсць, усё выдатна, ежа ёсць. Грошы на тэлефон я ёй паклаў, яна цяпер мае кантакт са сваёй бабуляй у Беларусі. Але ў любы момант яна можа прыйсці да мяне жыць».

«Шведская паліцыя таксама турбуецца і шукае Міру, бо ёй усё ж усяго 11 гадоў. Але я пацвярджаю, што з ёю ўсё добра», — кажа Ліцвінчык.

З ягоных словаў, Міраслава можа або сам вылецець у Беларусь, або па яе можа прыляцець бабуля.

Дзе цяпер знаходзіцца былы другі муж Класкоўскай і што з ім, Ліцвінчык не ведае.

Алесь Ліцвінчык лічыць, што справа супраць Класкоўскай скончыцца яе дэпартацыяй у Беларусь.

Вольга Класкоўская — гэта эмігрантка з Беларусі. Яна атрымала статус палітычнай уцякачкі, што надало яе пабытовым канфліктам грамадскі розгалас і палітычнае вымярэнне.

* * *

Маці Вольгі Класкоўскай Людміла кажа, што сёння ёй паведамілі пра затрыманне яе дачкі шведскай паліцыяй.

«Я падняла на ногі ўсіх, каго магла… Сёння мне патэлефанавалі з МЗС, супрацоўнік МЗС Станіслаў Венцель паведаміў, што ім удалося звязацца з паліцэйскай службай Швецыі, і там сказалі, што Вольга арыштаваная і знаходзіцца ў турме. Ёй прад’яўленае абвінавачанне ў замаху на забойства мужа».

Вольга Класкоўская, якая пасля таго, як шведская паліцыя забрала ў яе сына Адэма, з 27 сакавіка не выходзіла на сувязь з маці — Людмілай Класкоўскай.

27 студзеня Вольга паслала маці СМС, што яе запрасіў на спатканне з сынам Адэмам былы муж. Людміла Класкоўская мяркуе, што ён арганізаваў нейкую правакацыю. Людміла не можа дазваніцца і да старэйшай Вользінай дачкі — Міраславы. Дзе цяпер дзяўчынка, ёй невядома.

Шведская прэса паведамляе пра інцыдэнт у Стакгольме:
жанчына была арыштаваная ў суботу, пасля таго як некалькі разоў ударыла былога мужа нажом. Сведкам драмы было дзіцё.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць