Мова1313

Як я стварыў беларускамоўную суполку

Мяне заўсёды хвалявала пытанне, чаму ў Беларусі так мала людзей размаўляе на роднай мове і чаму яе распаўсюджванню нададзена няшмат ўвагі.

Вырашыўшы выправіць гэта і праверыць, як сучасная моладзь ставіцца да роднай мовы, я стварыў беларускамоўную суполку «Укантакце».

Назва павінная быць простай і зразумелай, і я выбраў «Я ♥ беларускую мову». Вызначыўся і з напаўненнем: для пачатку гэта будуць цікавыя і яскравыя здымкі пэўных прадметаў, казачных персанажаў, жывёл і раслінаў, падпісаныя па-беларуску. Гэта мусіла спрыяць запамінанню новых беларускіх словаў у тых, хто не карыстаецца мовай штодзённа, але хацеў бы яе вывучыць.

Адразу я папрасіў паўдзельнічаць у суполцы некаторых сяброў. Каля 10 зацікаўленых чалавек далучыліся за адзін вечар. Што ж, нядрэнна для пачатку. Наступны этап складаўся з актыўнай рэкламы суполкі ў іншых беларускіх пабліках з вялікай колькасцю людзей. У паведамленні я прасіў уступаць у суполку тых, хто любіць беларускую мову, і прыкладаў да яго адно фота з суполкі.

На наступны дзень я быў вельмі здзіўлены тым, што колькасць удзельнікаў павялічылася да сотні. Але самае галоўнае — людзі пачалі ставіць шмат лайкаў і расказваць пра запісы суполкі на сваіх старонках! Натхніўшыся такім пачаткам, я з падвоенай энергіяй пачаў раскручваць групу — за тыдзень яна налічвала ўжо каля 300 чалавек.

Наведвальнасць расла, лайкаў і каментароў з’яўлялася ўсё больш.
Праз 10 дзён, да свайго здзіўлення, я заўважыў, што пра маю групу з’явіўся артыкул на сайце тэлеканала «БелСат», які пазней размясціла і газета «Наша Ніва». Пра такую папулярнасць я мог толькі марыць!

Дзякуючы гэтаму пра суполку даведалася яшчэ больш людзей, і за суткі далучылася больш за 200 чалавек! На дадзены момант за месяц існавання ў групе налічваецца каля 1500 удзельнікаў, але самае цікавае — зваротная сувязь: яны вельмі актыўна абмяркоўваюць многія запісы, спрачаюцца пра пераклад некаторых словаў, захапляюцца беларускім варыянтам перакладу і пачалі самі прапаноўваць свае фота з цікавымі словамі па-беларуску.

Трэба дадаць, што такіх суполак з’яўляецца ўсё больш. Некаторыя, напрыклад, маюць больш за сотню тысяч удзельнікаў. Вось найбольшыя з іх:

Lit.bel (101 000 удзельнікаў)

Беларускія рагатулькі | Коміксы (15 600 удзельнікаў)

Жарты па-беларуску (8 800 удзельнікаў)

Па-беларуску (5200 удзельнікаў)

Я мару… (2 000 удзельнікаў)

Беларуская мова (3200 удзельнікаў)

Белорусский язык | Беларуская мова (3800 удзельнікаў)

Беларускі дэматыватар (3250 удзельнікаў)

Сапраўдная беларуская лаянка, ХРЭН ТАБЕ Ў ВОЧЫ! (2400 удзельнікаў)

Як выявілася, моладзь не адвярнулася ад беларускай гаворкі: варта толькі падаць родную мову як-небудзь нестандартна, ярка (хоць бы ў форме прыгожых малюнкаў, падпісаных па-беларуску), і яна будзе імкліва набіраць папулярнасць. І дапамагчы гэтаму можа любы чалавек нават праз сваю старонку ў сацыяльнай сетцы.

Што да мяне, то стварэннем суполкі я не абмежаваўся і зрабіў адзіны ў Беларусі сайт пра англійскі футбол на беларускай мове, які толькі-толькі пачаў набіраць папулярнасць і пра які ўжо паспела напісаць «Наша Ніва».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць